Вулічная прапіска. 21.by

Вулічная прапіска

17.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9

Человек собаке друг,

Это знают все вокруг.

Понятно всем как дважды-два,

Нет добрее существа.

Хто з нас не помніць гэтыя песенныя радкі з мультфільма “Бобік у гасцях у Барбоса”? Аднак у рэальным жыцці такое сяброўства зачастую доўгім не бывае. І першым здраджвае… чалавек.

Пераканацца ў гэтым можа кожны: як вясковец, так і гараджанін. Штогод у апошні месяц лета на вуліцах горада, дачных кааператываў, вёсак і пасёлкаў аказваюцца не тое, што дзясяткі, а сотні катоў і сабак. Хаця падобную карціну можна назіраць і вясной, і восенню.

Чаму так адбываецца? На першы погляд, пытанне даволі рытарычнае. Зразумела, бадзяжныя кошкі і сабакі даюць патомства. Але і без “дапамогі” чалавека таксама не абыходзіцца. Большасць бацькоў ідуць насустрач дзецям, якія просяць завесці ім хатняга пітомца. Першыя дні, тыдні, а часам і месяцы дзеці знаходзяцца ў стане эйфарыі, яны гуляюць з кацянём ці шчанюком, кормяць іх, выхваляюцца сваімі гадаванцамі перад сябрамі. Потым жа такая “цацка” ім надакучвае і з ёю становіцца нецікава. Дарослым і самім ужо падобныя клопаты не ў радасць, бо за жывёлінай патрэбен пастаянны догляд. У выніку такія малечы-адмоўнічкі атрымліваюць новую прапіску – вулічную.

– Не магу прайсці міма кацяняці ці сабакі, што апынуліся на вуліцы, падкормліваю іх пастаянна, – гаворыць жанчына з райцэнтра, якая жыве ў шматпавярховым доме па вуліцы Савецкая (па просьбе жанчыны не называю яе імя – Аўт.). – Магчыма, таму такіх жэўжыкаў гэтак многа каля нашага дома. Ды і каля іншых дамоў, ведаю, таксама можна сустрэць як катоў, так і кацянят, яны ў асноўным у падвалах жывуць.

Ёсць неабыякавая да лёсу падобных жывёлін і моладзь. У сацыяльных сетках пастаянна натыкаешся на бясконцую колькасць аб’яў, накшталт такіх: “маленькія пухкія камячкі шчасця шукаюць гаспадароў”, “аддам кацяня (шчанюка) у добрыя рукі”… Не кажучы пра здымкі жывёлін, якіх аўтары інтэрнэт-публікацый інакш як “потеряшками” не называюць. Аднак згубіліся гэтыя жывёліны ці іх проста выкінулі на вуліцу – адказаць цяжка. Таму і лёс некалі такіх дарагіх катоў і сабак не зайздросны. Добра калі пашанцуе і ім дадуць прытулак людзі з чулымі сэрцамі, для якіх жывёліна ў доме – паўнапраўны член сям’і, у супраціўным выпадку – іх адловяць прадстаўнікі спецыяльных службаў і зробяць укол…

А між іншым, жывёліны, якія атрымліваюць вулічную прапіску, пачынаюць бадзяцца, характар іх “загартоўваецца” выжываннем там, дзе яны і без таго адчуваюць сябе чужымі, непатрэбнымі. І што робяць людзі? Убачыўшы на вуліцы зграю сабак, яны пачынаюць скардзіцца на бадзяжных сабак, якія палохаюць іх аскалам і рычаннем, на катоў, якія запаланяюць падвалы дамоў і кожную раніцу енчаць пад вокнамі. А колькі жывёлін выскоквае са сметніц і кантэйнераў?! Дзіву даешся, адкуль іх столькі…

Праблема? Так. Вось толькі вырашыць яе даволі цяжка, і не за адзін-два дні. Антуану дэ Сент-Экзюперы належыць выказванне: “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”. Вось толькі на практыцы ўсё аказваецца інакш: прыручыўшы сёння, без жалю развітваемся заўтра.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Человек собаке друг, Это знают все вокруг. Понятно всем как дважды-два, Нет добрее существа. Хто з нас не помніць гэтыя песенныя радкі з мультфільма “Бобік у гасцях...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика