Са свету па сшытку – першакласніку партфель. 21.by

Са свету па сшытку – першакласніку партфель

21.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8638

Дабрачынная акцыя “Збяры партфель першакласніку” праходзіць па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і на Петрыкаўшчыне. Мэта яе – дапамагчы сабраць дзяцей у школу няпоўным, шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям, татам і мамам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама тым сем’ям, у якіх адзін ці абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі.

Як паведамілі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры,  у зборы школьных прылад прынялі ўдзел ужо многія арганізацыі раёна – раённы аддзел Следчага камітэта, аддзелы адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Грабаўскі сельскі Савет, цэнтр банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” і шэраг іншых дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў бізнесу.

Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага  трэба купіць школьныя прылады  для першакласнікаў і перадаць іх у сацыяльна-педагагічны цэнтр для далейшага фарміравання партфеляў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-69-74.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ, фота М. ЯГОРАВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабрачынная акцыя “Збяры партфель першакласніку” праходзіць па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і на Петрыкаўшчыне. Мэта яе – дапамагчы сабраць дзяцей у школу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика