Колькі дзяцей – столькі шчасця. 21.by

Колькі дзяцей – столькі шчасця

21.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_6655
Урачыстае ўручэнне ордэнаў Маці адбылося ў Альшанскім сельскім Савеце жанчынам, якія маюць пяць і больш дзяцей.

Заўважыла, як многія з іх хвалююцца перад гэтай падзеяй, бо не звыклі да ўвагі. Больш звыклыя да штодзённай працы, чым да туфляў на абцасах. Але ж кожнай жанчыне прыемна ўвага, тым больш, што іх павіншаваць прыехалі дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, а таксама старшыня сельвыканкама Віктар Анатольевіч Гапко.

Ордэны Маці і грашовыя прэміі атрымалі Галіна Іванаўна Быба, Наталля Мікалаеўна Масалыка, Алена Сцяпанаўна Лемяза, Вольга Аляксандраўна Мазоль, Алёна Іванаўна Грыб, Ганна Міхайлаўна Ярмоліч, Марыя Мікалаеўна Лемяза, Валянціна Мікалаеўна Леўчанка з Альшан і Ганна Уладзіміраўна Пашкевіч з Сямігосціч.

Гадаваць дзяцей ніколі не было лёгкай справай. Трэба адказаць на мільён пытанняў, вывучыць сотні дамашніх заданняў, як кажуць у народзе, дапамагчы стаць на ногі. Нягледзячы на ўзрост дзеці для бацькоў заўсёды будуць дзецьмі. Матуліна сэрца ўмяшчае столькі любові, колькі ў яе дзяцей. І для кожнага яна знаходзіць патрэбныя словы, параіць, калі трэба, падтрымае словам.

– У нас вельмі дружныя сем’і, – у адзін голас расказваюць маці. – Дзе больш дзяцей, там больш парадку, бо ўсе ведаюць свае абавязкі. Старэйшыя клапоцяцца пра малодшых, дапамагаюць па гаспадарцы. Безумоўна, бываюць і спрэчкі, але гэта ненадоўга. Колькі дзяцей – столькі шчасця.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Урачыстае ўручэнне ордэнаў Маці адбылося ў Альшанскім сельскім Савеце жанчынам, якія маюць пяць і больш дзяцей. Заўважыла, як многія
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика