В Кореличах накануне 1 сентября «БРСМ» с друзьями устроили праздник мыльных пузырей для воспитанников Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации (фото). 21.by

В Кореличах накануне 1 сентября «БРСМ» с друзьями устроили праздник мыльных пузырей для воспитанников Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации (фото)

31.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 жніўня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі акцыя «У школу з Добрым Сэрцам» Карэліцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” прынесла акіян радасці дзеткам. Прадстаўнік арганізацыі Вольга Валер’еўна Ваяводская прывезла хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі падарункі, але і вясёлае шоў мыльных пузыроў. У забаве разам з аніматарам Міхаілам Башко ўдзельнічалі нават дарослыя.

Далучыліся да БРСМ і прадстаўнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аксана Сяргееўна Скок і першы намеснік начальніка Мікалай Анатольевіч Шуляк. У межах рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу”, яны прывезлі для навучэнцаў Цэнтра падарункі.

А таксама супрацоўнікі РАНС нагадалі прысутным аб яшчэ адной акцыі, праўда, ужо прафілактычнага напрамку, пад назвай “У цэнтры ўвагі – дзеці!” МНС Рэспублікі Беларусь, што зараз праходзіць па ўсёй краіне с 20 жніўня па 21 верасня 2018 года.

А мы, у сваю чаргу, запрашаем вас наведаць фотагалерэю свята мыльных пузыроў!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара























 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 жніўня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі акцыя «У школу з Добрым Сэрцам» Карэліцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” прынесла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика