Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны створаны камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці грамадзян у эканоміцы. 21.by

Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны створаны камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці грамадзян у эканоміцы

14.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адпаведнасці з дэкрэтам №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны створаны камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці грамадзян у эканоміцы. На Смаргоншчыне гэту камісію ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Пасяджэнні камісіі па працаўладкаванні праводзяцца два разы на месяц. Людзям, якія нідзе не працавалі на працягу некалькіх гадоў, не маюць кваліфікацыі, прапаноўваецца работа.
декрет-копия.jpg

Як правіла, пасля наведвання камісіі людзі звяртаюцца ў службу занятасці, дзе іх рэгіструюць у якасці беспрацоўных і вырашаюць пытанне з працаўладкаваннем. Нядаўна ў гэту ўстанову прыйшла маладая жанчына, у якой трое дзяцей. Старэйшая дачка ўжо скончыла школу і цяпер вучыцца ў Мінску. Малодшыя пакуль з маці, жанчына увесь час займалася хатняй гаспадаркай. Паколькі ў мнагадзетнай маці няма ніякай прафесіі, а яна маладая, то ў службе занятасці прапанавалі ёй атрымаць прафесію.

“Можна пайсці на курсы повараў, паколькі ў горадзе павялічылася колькасць аб’ектаў грамадскага харчавання. Да таго ж такія гандлёвыя прадпрыемствы, як “Еўраопт”, “Родны кут” маюць вытворчасць паўфабрыкатаў. І там для работы патрэбны абучаныя людзі, якія маюць прафесію повара, - сказала начальнік мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. - А наша служба зацікаўлена ў тым, каб ўсе выпускнікі поварскіх курсаў былі працаўладкаваны, не выкідваліся на вецер грошы, затрачаныя на навучанне гэтых беспрацоўных. Пакуль яны вучацца, для іх падшукваюцца месцы працы. Спачатку курсанты праходзяць на выбраных прадпрыемствах вытворчую практыку. А калі добра сябе зарэкамендоўваюць, застаюцца там на пастаянна. Наймальнікі зацікаўлены ў падрыхтаваных кадрах”.

Сёлета ў верасні служба занятасці плануе стварыць яшчэ адну групу повараў, якая будзе навучацца на базе мясцовага політэхнічнага ліцэя. А ў кастрычніку з беспрацоўных набяруць групу прадаўцоў, бо ў нашым горадзе пастаянна пашыраецца гандлёвая сетка, узводзяцца новыя магазіны, некалькі з іх будуць уведзены ў эксплуатацыю ў бліжэйшы час. І адна з галоўных задач службы занятасці: абучыць беспрацоўных прафесіі, дапамагчы ім працаўладкавацца, каб жыццё гэтых людзей змянілася ў лепшы бок.

Пэўная работа праводзіцца і з мнагадзетнай маці, аб якой гаворка ішла вышэй. Яна будзе зарэгістравана ў службе занятасці, атрымае грашовую дапамогу. Паколькі няпоўная сям’я, то гэта жанчына мае дадатковыя гарантыі.

Вялікую работу камісія па працаўладкаванні і служба занятасці праводзяць з сельвыканкамамі. Нядаўна ў сельскай мясцовасці былі два выязныя пасяджэнні.

У аддзеле занятасці на пачатак гэтага года сфарміравана база грамадзян, якія не працуюць і вядуць асацыяльны лад жыцця. Па сельскіх жыхарах база сфарміравана па даных сельвыканкамаў.

Спецыялісты службы занятасці кожны месяц выязджаюць у сельскую мясцовасць, калі там праводзяцца пасяджэнні грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, якія створаны пры сельвыканкамах. Туды запрашаюцца наймальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі таго ці іншага сельсавета, і з іх удзелам праводзіцца мэтанакіраваная работа па працаўладкаванні грама-дзян, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Вядома ж, гэтыя людзі нярэдка не маюць прафесіі, таму прыходзіцца накіроўваць іх на навучанне.

На пазамінулае пасяджэнне камісіі па працаўладкаванні, якое праходзіла ў Залескім сельсавеце, прыйшлі дзве жанчыны. Яны знаходзяцца ў базе даных як непрацуючыя жыхары сельсавета, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Таму няпроста парою дамовіцца з наймальнікам, каб даў гэтым людзям яшчэ адзін шанц.

“Але ўсё роўна гэта пытанне неабходна вырашаць станоўча, - лічыць Тамара Аляксееўна. - Трэба як мага больш людзей заняць грамадска-карыснай справай”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасці з дэкрэтам №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны створаны камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика