Не бывае нязначнай дапамогі. 21.by

Не бывае нязначнай дапамогі

15.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адрамантаваць пешаходную дарожку пры ўваходзе ў дзіцячы садок № 4 было адным з даручэнняў старшыні Глускага райвыканкама Сцяпана Чачухі. Дарожка была вельмі ўжо аварыйная, перад самымі веснічкамі — глыбокая лужына, якую пераступіць ці нават перапрыгнуць малому дзіцяці ну ніяк немагчыма.

Напрыканцы жніўня, перад самым пачаткам навучальнага года, дарожнікі гэта даручэнне выканалі, і цяпер заходзіць у дзіцячы садок можна без перашкод. І педагогі, і бацькі ўдзячны работнікам ДРБУ-213, якія непасрэдна займаліся рамонтам, а таксама Сцяпану Чачуху і ўвогуле раённай уладзе за ўвагу і неабыякавае стаўленне да патрэб дзіцячай установы, кажа загадчыца садка Ірына Леўчанка. Зараз дзетсад наведвае 186 дзяцей, а дарослых тут працуе 51 чалавек, у тым ліку 24 педагагічныя работнікі.



У адзін з першых дзён верасня мы прайшліся з Ірынай Сямёнаўнай па тэрыторыі садка, і яна расказала пра ўсе перамены і абнаўленні, што адбыліся тут за лета. Вось новыя веранды, дакладней, веранды старыя — афармленне новае, у кожнай — свая тэма. Тэматычныя веранды тут ужо былі і раней — па правілах дарожнага руху і пажарнай бяспекі, тлумачыць загадчыца. Сяголета было вырашана пашырыць тэматычную накіраванасць, так з’явіліся веранды, прысвечаныя казкам, роднай краіне і прафесіі міліцыянера. Дарэчы, ідэю апошняй падказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, з ёю пагадзілася начальнік раённага аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлана Лісіца, яны ж дапамаглі знайсці, так бы мовіць, спонсараў. Імі сталі мясцовыя міліцыянеры, яны сабралі грошы і перадалі іх у садок, на гэтыя грошы тут купілі фарбы. З верандамі дапамог таксама глускі лясгас: дзве з іх яго работнікі накрылі новым дахам.



У садку вельмі ўдзячны і тым, хто дапамог фінансава, і тым, хто дапамагаў увасабляць задуманае. Напрыклад, веранду, прысвечаную малой радзіме, поўнасцю аформіла Ірына Парахіна, студэнтка Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Дзяўчына месяц працавала ў садку, і працавала добра, кажа загадчыца ўстановы, відаць, што не проста зарабляла грошы, а ўкладвала душу ў сваю работу. Некаторыя выхавацелі, каб не спынялася і хутчэй была завершана падрыхтоўка дзетсада да навучальнага года, прыпынялі на колькі дзён свой законны адпачынак і выходзілі на працу. Адгукнулася на просьбу дапамагчы і раённая арганізацыя БРСМ — у асобе выпускніцы гімназіі і гэтага садка Насці Лабейкі, дзяўчына не толькі намалявала эскіз, яна разам з выхавацелямі прыдумляла “сапраўдны міліцэйскі сюжэт”, зразумелы і цікавы дзеткам. У выніку на сценах веранды “пасяліліся” дзядзя Сцёпа-міліцыянер, службовы аўтамабіль з міліцыянерам і службовым жа сабакам…



Увогуле, падзякаваць можна многім, гаворыць Ірына Леўчанка, і найпершыя памочнікі — гэта бацькі, якія адгукаюцца на просьбы, а некаторыя прапаноўваюць ідэі і самі ж іх рэалізоўваюць. Так, дзякуючы Алегу Садоўскаму, бацьку аднаго з выхаванцаў, на тэрыторыі дзетсада з’явілася ўтульная альтанка са столікам і лаўкамі і вялікі драўляны аўтамабіль, між іншым, “іншамарка” — “Рэно”. Бацька яшчэ аднаго з выхаванцаў, Аляксандр Дзінгелеўскі, дапамог са сродкамі на рамонт ганка. Гэта, так бы мовіць, найбольш прыкметныя, маштабныя аб’екты, а ёсць і шмат іншых, больш дробных, штодзённых патрэб і спраў, і з імі таксама спраўляцца дапамагаюць бацькі.

А. ПЯТРОВА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адрамантаваць пешаходную дарожку пры ўваходзе ў дзіцячы садок № 4 было адным з даручэнняў старшыні Глускага райвыканкама Сцяпана Чачухі. Дарожка была вельмі ўжо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика