16 верасня – Дзень работнікаў лесу. Віншаванне мясцовай улады. 21.by

16 верасня – Дзень работнікаў лесу. Віншаванне мясцовай улады

15.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі! Віншуем вас з прафесійным святам!

Лес - адно з галоўных багаццяў нашай краіны, бясцэнны падарунак прыроды. І ад таго, у якім стане ён знаходзіцца, залежаць наша здароўе і здароўе нашых дзяцей.

На Смаргоншчыне лясны комплекс развіваецца апераджальнымі тэмпамі: працягваецца інтэнсіўнае ўкараненне сучасных тэхналогій нарыхтоўкі драўніны, вядзенне лясной гаспадаркі, актыўна рэалізуюц-ца інвестыцыйныя праекты па яе глыбокай перапрацоўцы, растуць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі.

У лясной галіне працуюць па-сапраўднаму адданыя справе людзі, якія хвалююцца за памнажэнне лясных багаццяў, іх беражлівае выкарыстанне.

Прыміце словы ўдзячнасці за ваш прафесіяналізм і самаадданасць. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, стабільнасці і росквіту.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.


ВІНШУЕМ!

За шматгадовую плённую працу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу – узнагароджаны:

Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – ГЛЯБОВІЧ Людміла Іосіфаўна, бухгалтар.

Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – БАЛЫШ Алег Васільевіч, начальнік дрэваапрацоўчага цэха “Бялкоўшчына”.

Падзякай Міністэрства лясной гаспадаркі – ПЯТРОЎСКІ Андрэй Зянонавіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце.

Ганаровай граматай дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – СЯРГЕЙ Мар’ян Іванавіч, вальшчык лесу Ашмянскага лясніцтва.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – ЛЕМЕШ Вера Васільеўна, інжынер вытворчага аддзела.

Ганаровай граматай Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта – ЮХНЕВІЧ Віктар Аляксандравіч, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны.

Падзякай старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта – ПАХОМАЎ Юрый Аляксандравіч, інжынер-лесапатолаг.

les4.jpg

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі! Віншуем вас з прафесійным святам!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика