Вяртаюцца выпускнікі. 21.by

Вяртаюцца выпускнікі

18.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


  Былая навучэнка Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Настасся ПЯТРОВІЧ сёлета вярнулася ў родную ўстанову ў якасці выкладчыка па класе саксафона.

  Любоў да гэтага музычнага інструмента ў свой час прывіла дзяўчыне педагог Наталля Валер’еўна Усцюжаніна, за што тая ёй вельмі ўдзячна. Падчас вучобы Настасся была пастаянным удзельнікам узорнага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мікалаевіча Грука. Музыка акрыляла яе, хацелася іграць і дарыць радасць людзям. Саксафон дапамагаў раскрыць сваю душу, даваў прастору для палёту думак, абуджаў фантазію. Таму пасля заканчэння дзевяці класаў яна паступіла ў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага. Там Настасся таксама іграла ў аркестры, была ўдзельніцай шматлікіх мерапрыемстваў, прычым не толькі сваёй навучальнай установы. Гады вучобы хутка праляцелі. За гэты час яна змагла паспрабаваць сябе ў якасці музыканта, драматычнага акцёра, аўтара жартоўных твораў для «капуснікаў».

  Акрамя таго, што наша гераіня выдатна валодае музычным інструментам, у яе яшчэ ёсць талент мастака, які яна самастойна развівала з дзяцінства. Калі ў пачатковых класах сяброўка, што добра малявала, дарыла ёй свае творы, то Настасся карпатліва капіравала іх, старалася не прапусціць ні адну дэталь, паўтарыць кожную рысачку. У выніку яна адтачыла сваё майстэрства і нават перасягнула аднакласніцу. Цяпер ёй найбольш падабаецца маляваць партрэты. Яна з задавальненнем робіць гэта для кожнага, хто да яе звяртаецца.

  Працаваць у школе мастацтваў маладому выкладчыку падабаецца. Яна ўмее зацікавіць дзяцей, знайсці з імі агульную мову. Настасся плануе асвоіць яшчэ некалькі музычных інструментаў: гітару, цымбалы і скрыпку. А самае галоўнае яе жаданне – паступіць для далейшага навучання ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    Былая навучэнка Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Настасся ПЯТРОВІЧ сёлета вярнулася ў родную ўстанову ў якасці выкладчыка па класе саксафона.     Любоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика