Умовы працы павінны быць з гарантыяй бяспекі. 21.by

Умовы працы павінны быць з гарантыяй бяспекі

19.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мабільная група райвыканкама ў чарговы раз наведала вытворчыя аб’екты Капаткевічаў.

На жывёлагадоўчым комплексе КСУП “Капаткевічы” былі дадзены рэкамендацыі па санітарным стане бытавых пакояў і даільнай залы. Заўвагі тычыліся адсутнасці габарытных знакаў на ўездзе на тэрыторыю і ў хлявы, знятых ахоўных кажухоў на рухавіках даільных установак, свабоднага доступу ў электрашчытавую.

На час наведвання рабочыя выконвалі работы з металам без сродкаў бяспекі, а электрападаўжальнікі былі кінутыя ў кашары пад ногі худобе. Спынены трактарыст на кормараздатчыку не меў з сабою неабходных для працы дакументаў. Пуцявы ліст быў аформлены на тры дні без допуску да кіравання тэхнікай і медыцынскага агляду. У кабіне трактара адсутнічалі аптэчка і вогнетушыцель, было выбіта шкло.

У машынна-трактарным парку гэтага прадпрыемства ў дыспетчарскай і ў бытавым пакоі майстэрні грубкі патрабуюць рамонту. Пры рамонце тэхнікі не заўсёды выкарыстоўваюцца супрацьадкатныя прыстасаванні, а рамонтныя ямы не абсталяваны ўпорамі і ахоўнымі шчытамі. Кран-бэлькі ў майстэрнях не правераны і не маюць замкоў. Электрападстанцыя не закрытая на ключ, як і скрынка для газавага балону, які выкарыстоўваецца ў сталовай.

Тэрыторыя дрэваапрацоўчага прадпрыемства ТАА “ЛесЗнешГандаль” прыбрана ад адходаў вытворчасці, але варта іх вывезці адтуль увогуле. І выкасіць траву, папярэджваючы палы расліннасці. Кіраўніцтву прадпрыемства таксама трэба забяспечыць аб’ект адпаведнымі абазначэннямі прыналежнасці і спыніць доступ у неэксплуатуемыя памяшканні.

Штораз пры наведванні тэрыторыі СФГ “Несцярчук І. І.” на адрас уласніка даюцца рэкамендацыі пра навядзенне парадку – адпаведнае складзіраванне піламатэрыялаў, выдаленне адходаў і выкошванне травы. Тое было сказана і на гэты раз. Таксама неабходна абазначыць уезд у цэхі габарытнымі ўказальнікамі.

На дрэваапрацоўчым прадпрыемстве “АРД Паслугі Плюс” прэтэнзіі маюць немалы спіс на абодвух аб’ектах – у Петрыкаве і ў Капаткевічах. У час чарговага наведвання мабільнай групай капаткевіцкага аб’екта давялося назіраць усё тую ж захламленасць тэрыторыі піламатэрыяламі і адходамі. На платформе для сыравіны не ўсталяваны супрацьадкаты, а рухавікі на абсталяванні не маюць ахоўных кажухоў. Бытавыя ўмовы мінімальныя, фактычна пераапрануцца, адпачыць і перакусіць няма дзе. Няма тут і аптэчкі, вогнетушыцеляў, месца для курэння не абсталявана. Спецадзеннем і сродкамі аховы рабочыя не забяспечаны. Мала таго, яны нават не змаглі назваць форму наймання іх на працу.

Трэба сказаць, што пра ўмовы працы ці, дакладней, іх адсутнасць мы, рэдакцыя газеты, гутарым з кіраўніком ТАА “Ард Паслугі Плюс” з лістапада мінулага года літаральна кожныя два месяцы. Калі не ўласна, то ў форме пісьмовых зваротаў. Але адказаў на нашы лісты не атрымліваем. Абяцанні, дадзеныя ім уласна, не выконваюцца. Змяненні на тэрыторыях прадпрыемства ёсць, але толькі ў горшы бок. Цяпер жа, як гавораць у сацыяльных групах, да кіраўніка прадпрыемства з’явіліся прэтэнзіі  не толькі ад прадстаўнікоў мабільнай групы ці іншых службаў, якія адказныя за эфектыўнае выкарыстанне зямлі. Ёсць пытанні да яго і ад тых, хто некалі працаваў на гэтай дрэваапрацоўцы, але не атрымаў абяцаных заработкаў і ўмоў працы. Таму раім: будзьце абачлівымі ў выбары працадаўцы. Ведайце пра свае правы.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Супрацьадкатных прыстасаванняў няма

Супрацьадкатных прыстасаванняў няма



Бытавы пакой на мехдвары КСУП “Капаткевічы”

Бытавы пакой на мехдвары КСУП “Капаткевічы”



ТАА “Ард Паслугі Плюс”:  пад лядашчым збудаваннем – рухавік без кажуха

ТАА “Ард Паслугі Плюс”:
пад лядашчым збудаваннем – рухавік без кажуха

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мабільная група райвыканкама ў чарговы раз наведала вытворчыя аб’екты Капаткевічаў. На жывёлагадоўчым комплексе КСУП “Капаткевічы” былі дадзены рэкамендацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика