Доска почёта Шумилинского района: Наталья Карелина. 21.by

Доска почёта Шумилинского района: Наталья Карелина

21.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Разумее мову жывёлыі ведае, як яе лячыць
У свой час шумілінскую дзяўчыну Наталлю Карэліну не пужала перспектыва звязаць сваё жыццё з работай у сельскай гаспадарцы. Задоўга да заканчэння школы Наталля ведала, што будзе ветурачом. Калі прыйшоў час выбіраць жыццёвы шлях, не вагалася.
Наталля ледзь не кожныя канікулы праводзіла ў бабулі ў Разанскай вобласці. І бабуля, і цётка працавалі на ферме даяркамі. Вось там дзяўчына і “прападала”. Ёй было цікава ўсё: як даглядаць кароў, чым карміць, як выпойваць цяля, што рабіць, калі жывёла захварэла. Яна з зайздрасцю, як на нейкага чараўніка з казкі, глядзела на ветурача, пасля лячэння якога жывёла станавілася здаровай. “А ці змагу вось так я?” – думала тады дзяўчына. І адказала на гэтае пытанне праз некалькі гадоў, калі закончыла Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны, дзе яе любімымі прадметамі сталі тэрапія, хірургія і акушэрства, і прыйшла працаваць у Шумілінскую ветстанцыю.
Зараз Наталля Аляксандраўна Карэліна – вядучы ветурач-тэрапеўт. За дзевятнаццаць гадоў работы прайшла многа прыступак: была лабарантам біяхімічнага аддзела, урачом біяхімікам-таксіколагам, працавала радыёлагам, загадчыкам аддзялення ветсанэкспертызы.
У 2010 годзе, калі заняла пасаду намесніка начальніка па дыягностыцы, Наталля Карэліна  вырашыла атрымаць другую вышэйшую адукацыю і вывучылася на патолаганатама-ветэрынара. Многія паціскалі плячыма, маўляў, навошта гэта жанчыне. Ну, а яна была цвёрда ўпэўнена, што “навуку за плячыма не насіць”. З дзвюма спецыяльнасцямі Наталля Карэліна адчувае сябе больш вопытнай і запатрабаванай. Веды не былі лішнімі. Вось ужо год Наталля Аляксандраўна сумяшчае дзве пасады: вядучага ветурача-тэрапеўта (прызначана тры гады таму) і ветурача-гінеколага.
Што і казаць, работа цяжкая, адказная, яна патрабуе шмат сіл, вытрымкі, цярпення, самаадданасці, раўнавагі і нават душэўнай цеплыні.
Кожны дзень Наталля Аляксандраўна выязджае ў сельгаспрадпрыемствы. Яна лечыць жывёлу, робіць вакцынацыю, правярае кармы, разбіраецца, чаму каровы не пакрываюцца. “Усё гэта мне вельмі цікава, – прызнаецца жанчына. – Так склалася ў жыцці, што я некаторы час працавала на “Вітконпрадукце,” але  ж зноў вярнулася ў ветэрынарыю, бо не магу без гэтай прафесіі. Адчуваю сябе запатрабаванай як гінеколаг і тэрапеўт, бо ў многіх сельгаспрадпрыемствах не тое што не хапае ветурачоў, а іх наогул няма. Таму прыходзіцца браць справу ў свае рукі, нават таму-сяму вучыць жывёлаводаў”.
Н. Карэліна кажа, што лячыць жывёлу цяжэй, чым чалавека. Тым не менш Наталля разумее мову жывёлы –  па паводзінах, па апетыце, па бляску ў вачах – і ведае, як яе лячыць. “Задавальненне прыносіць работа тады, калі ўсё атрымліваецца, – кажа Н. А. Карэліна. – Іншы раз гэта бывае не адразу, трэба папацець, паэксперыментаваць, паспрабаваць новыя, дасюль нявыпрабаваныя, схемы лячэння. Затое потым, калі атрымалася – сапраўдны азарт і бясконцая радасць”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №73 ад21.09.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разумее мову жывёлыі ведае, як яе лячыць У свой час шумілінскую дзяўчыну Наталлю Карэліну не пужала перспектыва звязаць сваё жыццё з работай у сельскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика