Першыя “разумныя” фінансы. 21.by

Першыя “разумныя” фінансы

21.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяць гадоў споўнілася праекту па фінансавай граматнасці “Твае першыя фінансы”, што праводзіць “Белаграпрамбанк”.

Як і раней, сустрэчы супрацоўнікаў гэтага банка з пяцікласнікамі, цікавыя ўрокі па фінансавай адукаванасці для дзяцей праходзяць ва ўсіх беларускіх школах. Вясёлы Агрык завітае абсалютна да ўсіх пяцікласнікаў. І, зразумела, ніхто не застанецца без падарункаў: дзеці атрымаюць ілюстраваныя зборнікі “Твае першыя фінансы” і сувеніры на памяць.

У юбілейны год стваральнікі праекта пастараліся зрабіць кнігу яшчэ цікавейшым: зборнік дапоўніўся цэлым раздзелам цікавых галаваломак і рэбусаў з яркімі малюнкамі і табліцамі.

IMG_1133

Акцыя закране ўсе месяцы восені. Вось і супрацоўнікі нашага разлікова-касавага цэнтра “Белаграпрамбанка” – начальнік цэнтра Ніна Папко і начальнік аддзела рознічнага продажу Людміла Рамашэўская завіталі днямі да вучняў сярэдняй школы № 1.

Фінансавая граматнасць, як і любая навука, патрабуе дэталёвага вывучэння. Але калі вывучаць асновы фінансавых ведаў, можна правільна распараджацца грашыма.  Спачатку тымі, што даюць бацькі дзецям, а потым тымі, якія яны пачнуць зарабляць самі. Фінансавыя веды дапамогуць любому дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і паклапаціцца пра дабрабыт сваіх будучых сем’яў.


IMG_1151

У рамках гэтай сацыяльнай акцыі з верасня 2014 года зборнік атрымала больш 250 тысяч вучняў краіны. Сёлета брашура дастанецца больш 100 тысячам вучняў.

Мерапрыемства па фінансавай граматнасці “Белаграпрамбанк” праводзіць сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі  пры ўдзеле партнёраў і кліентаў банка.

І. АЛЯКСАНДРАВА, фота А. ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць гадоў споўнілася праекту па фінансавай граматнасці “Твае першыя фінансы”, што праводзіць “Белаграпрамбанк”. Як і раней, сустрэчы супрацоўнікаў гэтага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика