Гарбузовыя грошы вучняў і настаўнікаў Мельніцкай школы (Маларыта). 21.by

Гарбузовыя грошы вучняў і настаўнікаў Мельніцкай школы (Маларыта)

22.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мельніцкая базавая школа – невялікая ўстанова адукацыі на Маларытчыне. Цяпер у ёй налічваецца 83 вучні. Яны не толькі старанна вучацца, адпачываюць, дружна падарожнічаюць, але і з ахвотаю працуюць на вучэбна-вопытным участку ўстановы адукацыі.


– Яго плошча – 30 сотак, – гаворыць дырэктар Іван Шышук. – Штогод на ўчастку вучні і настаўнікі вырошчваюць гародніну. Яна з’яўляецца крыніцай папаўнення пазабюджэтных сродкаў.

На ўчастку знайшлося месца не толькі кветкам розных гатункў, але і бульбе, моркве, агуркам, буракам… Асабліва радуе вока вырашчаны ўраджай гарбуза гатунку “Куставы ружовы”. Нягледзячы на спякотнае і засушлівае лета,  установа адукацыі сёлета плануе здаць некалькі тон гэтай вітаміннай прадукцыі.

– Пытанняў са збытам гар­­бузоў у нас ніколі не ўзнікае, – кажа Іван Ба­рысавіч. – Традыцыйна пра гэта мы паклапаціліся загадзя: заключылі дагавор з Маларыцкім кансервава­гароднінасушыльным камбі­натам. З гэтым прадпрыемствам мы працуем не адзін год. Усе гарбузы пойдуць на перапрацоўку. Атрыманыя грошы за рэалізацыю сельгаспрадукцыі будуць выкарыстаны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

– Каб вырасціць багаты ўраджай, трэба добра працаваць не толькі летам, – пераканана  загадчыца вучэбна-вопытнага ўчастка Наталля Ківачук. – Мы з вучнямі шчыруем штогод з красавіка па кастрычнік. Тут яны праходзяць летнюю практыку. Пасільная  работа вучыць з павагаю адносіцца да працы, да тых, хто шчыруе на зямлі. Лічу, што вучэбна-вопытны ўчастак – неабходнае падраздзяленне ў вясковай школе. Ён адначасова вырашае задачы адукацыйнага, выхаваўчага, вытворча-эканамічнага накірункаў.

Настаўнікі і вучні ўстановы адукацыі штогод разам ста­­ранна працуюць і на яе тэрыторыі. На прышкольнай тэрыторыі – чысціня і парадак. На кожным квадратным метры адчуваецца прысутнасць рукі сапраўднага, руплівага,  клапатлівага і дбайнага гаспадара. Кожны, пачынаючы ад дырэктара школы, настаўнікаў і заканчваючы вучнямі, уносіць у гэта свой уклад.  На тэрыторыі школы шмат кветак, якія радуюць вока з ранняй вясны да позняй восені. Ёсць таксама і малыя архітэктурныя кампазіцыі, зробленыя на ўроках працы…

Тыя вучні, якія лепш за ўсіх працавалі на вучэбна-вопытным участку, будуць заахвочаны грашовымі прэміямі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мельніцкая базавая школа – невялікая ўстанова адукацыі на Маларытчыне. Цяпер у ёй налічваецца 83 вучні. Яны не толькі старанна вучацца,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика