Папа Рымскі Францішак прыехаў у Літву. На сустрэчу накіраваліся тысячы вернікаў з Беларусі. Жывая трансляцыя. 21.by

Папа Рымскі Францішак прыехаў у Літву. На сустрэчу накіраваліся тысячы вернікаў з Беларусі. Жывая трансляцыя

22.09.2018 13:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Папа Рымскі Францішак прыехаў у Літву. На сустрэчу накіраваліся тысячы вернікаў з Беларусі. Жывая трансляцыя

Фота: @gomelcatholic

Пантыфік наведае Вільню і Каўнас.

У суботу раніцай, 22 верасня, Папа Рымскі Францішак прылятае ў Вільню. Адразу пасля прыбыцця ён сустрэнецца з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, пазней выступіць з прамовай перад кіраўнікамі краіны, членамі ўрада, дыпламатамі і грамадскімі дзеячамі на плошчы ля Прэзідэнцкага палаца. Затым Пантыфік наведае «Вострую браму» (Святыя вароты) і сустрэнецца з моладдзю на Катэдральным пляцы, паведамляе katolik.life.

Раніцай 23 верасня Папа адправіцца ў Каўнас, дзе адслужыць святую Імшу ў парку Сантакос, там жа прыме ўдзел у малітве «Анёл Панскі».

У Каўнаскім катэдральным саборы сустрэнецца з духоўнымі асобамі. Затым зноў вернецца ў Вільню, дзе памоліцца каля помніка ахвярам Віленскага гета і наведае Музей акупацый і змагароў за свабоду. Па віленскіх вуліцах і ў парку Каўнаса Францішак будзе перамяшчацца на папамабілі.

РЕКЛАМА

Затым, 24 і 25 верасня, Пантыфік наведае Латвію і Эстонію.

Візіт Папы ў Літву — унікальная магчымасць для католікаў Беларусі сустрэцца з Францішкам. Упершыню ён будзе так блізка: літоўская сталіца знаходзіцца літаральна за 40 км ад беларускай мяжы. Таму аўтобусныя пілігрымкі ў Літву запланаваны з многіх гарадоў краіны. Чакаецца, што на мерапрыемствы з Пантыфікам адправяцца каля 2 тысяч беларускіх католікаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика