Прафсаюзнае жыццё. Небяспека на рабоце – недапушчальная. 21.by

Прафсаюзнае жыццё. Небяспека на рабоце – недапушчальная

25.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

з вынікамі рэйду знаёміць П. А. Фядотаў
Кожны чалавек выбірае работу па душы. Але самае галоўнае, каб яна была бяспечнай. Праверыць, як выконваюцца правілы бяспекі на прадпрыемствах, было мэтай чацвёртай рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы федэрацыі прафсаюза Беларусі.

Удзельнікі групы наведалі Відзіборскую і Асаўскую сярэднія школы, філіял «Аўтамабільны парк № 12 г. Століна», філіял «Давыд-Гарадоцкая бальніца» УЗ «Столінская ЦРБ», Столінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ДБМПК-32 і ПМК-24, Столінскі раённы вузел паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта», Столінскі цэх электрасувязі Пінскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Як адзначыў кіраўнік групы — тэхнічны інспектар працы Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Павел Аляксандравіч Фядотаў, на двух прадпрыемствах былі выяўлены парушэнні, якія прадпісана ліквідаваць у бліжэйшы час.

На жаль, па вобласці ў параўнанні з мінулым годам, сёлета ўдвая вырасла колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам. Невыкананне элементарных правілаў бяспекі прыводзіць да таго, што чалавек становіцца недзеяздольным.  Такіх выпадкаў у гэтым годзе зарэгістравана 62, што на дзесяць больш, чым у мінулым.

Вядома, што на рабоце трэба захоўваць “сухі” закон. Але ёсць таварышы, якія яго рэгулярна парушаюць. Павел Аляксандравіч заклікаў кіраўнікоў прадпрымстваў, дырэктараў, загадчыкаў не дапускаць гэтага і праводзіць прафілактычныя гутаркі.

Справа ў тым, што ў гэтым выпадку пры якім-небудзь здарэнні прафсаюз не зможа абараніць работніка.

Сярод прапаноў гучала арганізацыя рэйдаў па выяўленні парушэнняў сумесна з пракуратурай і іншымі зацікаўленымі службамі.

Самае галоўнае на любой рабоце – стварэнне бяспечных умоў, каб чалавек заўсёды вяртаўся дадому ў поўным парадку.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Кожны чалавек выбірае работу па душы. Але самае галоўнае, каб яна была бяспечнай. Праверыць, як выконваюцца правілы бяспекі на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика