Немаўляты атрымалі першы ў жыцці ганаровы статус “Дзіця міру”. 21.by

Немаўляты атрымалі першы ў жыцці ганаровы статус “Дзіця міру”

25.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 верасня пазначаны ў календары як Міжнародны дзень міру. Першапачаткова яго адзначалі штогод у дзень пачатку сесіі ААН (трэці аўторак верасня), але з 2001 года ў якасці афіцыйнай даты быў абраны дзень 21 верасня. Гэта своеасаблівае прафесійнае свята для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, сфера дзейнасці якой знітавана з ухіленнем прычын і наступстваў ваенных канфліктаў.

дитя 020.jpg

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Зоя КРАЧКОЎСКАЯ, раённы педыятр Галіна ТРОНЗА, Надзея ЯНКОЎСКАЯ, член праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міра Аліна ЯСЮКАЙЦІС і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына НІКАЛАЙЧЫК.


Сёлета Беларускі фонд міру правёў шырокамаштабную акцыю, падчас якой усім маці, якія нарадзілі дзетак 21 верасня, былі ўручаны грашовыя сертыфікаты, а немаўляты атрымалі першы ў жыцці ганаровы статус “Дзіця міру”.

Днямі ў радзільнае аддзяленне Смаргонскай ЦРБ завіталі член праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міра Аліна Ясюкайціс, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Зоя Крачкоўская, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына Нікалайчык.

Яны павіншавалі з нараджэннем сына Аляксандра Надзею Янкоўскую і падарылі сертыфікат і мяккія цацкі. І хаця імя нованароджанага асацыіруецца з ваяўнічымі палкаводцамі, усё ж дакладны пераклад з грэчаскай мовы, як “абаронца”, дае падставы спадзявацца, што статус “Дзіця міру” паспрыяе таму, каб ён стаў у жыцці сапраўдным абаронцам спакою і міру ў свеце, носьбітам гуманных каштоўнасцей. Тым больш, што Саша – шостае дзіця ў мнагадзетнай сям’і Янкоўскіх, дзе выхоўваюцца старэйшы брат і чатыры сястрычкі шчасліўчыка.

дитя 005.jpg

дитя 023.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 верасня пазначаны ў календары як Міжнародны дзень міру. Першапачаткова яго адзначалі штогод у дзень пачатку сесіі ААН (трэці аўторак верасня), але з 2001 года ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика