Сегодня Всемирный день почты. А вы оформили подписку на любимые издания?. 21.by

Сегодня Всемирный день почты. А вы оформили подписку на любимые издания?

09.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вось ужо 21 год пры любым надвор’і Таццяна Сцяпанаўна Ціханчук з зусім не лёгкай сумкай наперавес абыходзіць шэраг дамоў і кватэр, пераадольвае нямала кіламетраў, каб своечасова даставіць жыхарам горада свежыя газеты і часопісы, лісты ад родных і іншую карэспандэнцыю.
У дзяцінстве Таццяне падабалася шыць, яна нават адукацыю спецыяльную атрымала. Ды толькі ў гэтай сферы дзейнасці жанчына не затрымалася: пасля выхаду з адпачынку па догля-дзе за дзіцём пайшла працаваць паштальёнам — разам са сваёй свякроўю. Ніна Мікалаеўна Ціханчук усё жыццё прарабіла ў паштовым аддзяленні вёскі Бакуны-1, менавіта яна і з’яўляецца пачынальніцай своеасаблівай «паштовай» дынастыі.

Нядзіўна, што, з маленства пазнаёміўшыся з прафесіяй мамы і бабулі, свядома вырашылі звязаць свой лёс з поштай і абедзве дочкі Таццяны Сцяпанаўны: Людміла, напрыклад, сёння працуе ў Пружанах, а Ала — у Брэсце. Дзяўчаты, дарэчы, шчыра прызнаюцца, што любяць сваю работу.
Задаволеная ўласным прафесійным выбарам і сама Таццяна Сцяпанаўна, якая, між іншым, у сваёй рабоце адна з лепшых: жанчына ажно чатыры разы адстойвала гонар раёна на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства, двойчы ўдзельнічала і ў рэспубліканскім этапе.
Параўноўваючы сённяшні дзень з учарашнім, Таццяна Сцяпанаўна зазначае, што многае змянілася за гады працы: цяпер, на жаль, людзі пішуць менш лістоў адзін аднаму, менш выпісваюць перыёдыкі для дзяцей, не асабліва цікавяцца і разнастайнымі часопісамі. Тым не менш у друкаваных сродкаў масавай інфармацыі па-ранейшаму застаецца свая армія прыхільнікаў. Напэўна, дзякуючы і гэтай акалічнасці ў тым ліку сумка паштальёна не становіцца лягчэйшай. Да таго ж сёння даводзіцца выконваць шмат іншых функцый. Менавіта паштальён можа параіць выданне на ваш густ, парэкамендаваць нешта з тавараў народнага спажывання, прыняць абаненцкую плату за тэлефон.
Як расказвае Таццяна Сцяпанаўна, работа паштальёна ў вёсцы адрозніваецца ад работы ў горадзе. Ужо 11 гадоў як да «вулачак» Таццяны Сцяпанаўны, якая дастаўляе пошту па горадзе, дадаліся і «паверхі». Галоўнае, што, як і раней, даводзіцца працаваць з людзьмі. А бачыць усмешкі на іх тварах — лепшая ўзнагарода за нялёгкую працу.
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо 21 год пры любым надвор’і Таццяна Сцяпанаўна Ціханчук з зусім не лёгкай сумкай наперавес абыходзіць шэраг дамоў і кватэр, пераадольвае нямала кіламетраў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика