Сачыце за дзецьмі, бацькі. 21.by

Сачыце за дзецьмі, бацькі

10.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работа аглядавай камісіі ў Капцэвіцкім сельсавеце была дапоўнена ў першы чацвер кастрычніка наведваннем шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваюцца пяцёра і больш дзяцей. Гэта наведванне было ў рамках рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”.

Што датычыць работы камісіі ў названым сельсавеце, то, са слоў старшыні Руслана Корбута, усе пражываючыя з “групы рызыкі” на сёння наведаны стопрацэнтна.

Нядаўні выпадак у Рагачоўскім раёне са смерцю трохгадовага дзіцяці на пажары ўскалыхнуў усіх і прымусіў адказныя службы зрабіць паўторныя наведванні сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Вось і ў Капцэвічах для наведвання ў гэты дзень былі абраны восем сем’яў.

Акрамя старшыні сельвыканкама ў рабоце рэйду прынялі ўдзел дырэктар мясцовай школы Валерый Такун, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Надзея Крэс, участковы інспектар Алег Буйскіх і супрацоўнік РАНС Уладзімір Губіч.

 Трэба адзначыць, што дзякуючы рэспубліканскай праграме праз сацыяльныя службы такім сем’ям акрамя аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў устаноўлены сігнальна-гукавыя прыстасаванні, якія падаюць сігнал пры ўзгаранні ў доме на вуліцу. Такім чынам, зрэагаваць на здарэнне могуць суседзі ці любы прахожы чалавек.

IMG_2678У Людмілы Дубовік, што пражывае па вуліцы Першамайскай, шасцёра дзяцей. У хаце цёпла і акуратна. Ніякіх заўваг па пячным ацяпленні і выкананні правіл пажарнай бяспекі тут не было.

На вуліцы Лясной завіталі да Алены Браім. Жанчына – маці пяцёх дзяцей. Грубка ў доме складзена новая, але не патынкавана. Быў дадзены час на выпраўленне сітуацыі. Члены аглядавай камісіі нагадалі таксама, што сушыць вопратку бліз ацяпляльных прыбораў нельга.

Таццяну Бельскую, таксама маці, што выхоўвае пяцёх дзяцей, не засталі дома. Сям’я характарызуецца станоўча, заўваг раней не было.

У сям’і Марыі Палтаран шэсць дзяцей. Як аказалася, жанчына ў гэты дзень легла на лячэнне ў бальніцу. Дома з немаўляткам і 4-гадовым хлопчыкам знаходзіўся грамадзянскі муж. Тынкоўка на грубцы ў доме патрэскалася, у некаторых месцах кавалкі абваліліся. Быў дадзены час на рамонт. Увогуле бачна, што сям’я мае патрэбу ў грашовай дапамозе. Але гаспадар пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі не працаваў. Толькі нядаўна ўладкаваўся па доглядзе суседа.

У Алены Жыткавец дома ўсё, як мае быць. Пра гэту шматдзетную маці мы пісалі ў “раёнцы”. Бачна, што бацькі клапоцяцца пра сваіх дзяцей. Выгоды ствараюць не толькі ў доме, але і вакол: у двары не сабралі яшчэ вялікі батут, за агароджай змайстравана дзіцячая пляцоўка, дзе гойдаюцца арэлі, ёсць горка і домік.


Дзіцячая пляцоўка сям’і Жыткавец

Дзіцячая пляцоўка сям’і Жыткавец

У Алены Сухоцкай на выхаванні пяць дзяцей. Дзяржава пабудавала для сям’і новы дом па вуліцы Савецкай. Жыві і радуйся. Заўваг па захаванні правіл пажарнай бяспекі тут не было.

На гэтай жа вуліцы камісія завітала ў дом Марыны Вафек. Яна выхоўвае пяцёх дзяцей. Раней сям’я была на ўліку як нядобранадзейная. Таму і цяпер тут частымі гасцямі бываюць педагогі і сацыяльныя службы. У аўтаномным пажарным апавяшчальніку, як аказалася, адсутнічаў элемент сілкавання. Гаспадары паабяцалі ўставіць яго.

У Таццяны Дзержымішкі па вуліцы Карла Маркса шэсць дзяцей на выхаванні. З ёй пражывае і дачка з дзіцям. Для гэтай сям’і таксама ідзе будаўніцтва жылога дома. Раней па сям’і былі пытанні ў плане нядобранадзейнасці. Але жанчына выправілася і трымаецца належным чынам. Хочацца спадзявацца, што пытанняў у адпаведных служб да гэтай сям’і ўзнікаць не будзе.

Наступае ацяпляльны перыяд і хочацца яшчэ раз нагадаць бацькам быць уважлівымі і акуратнымі ў карыстанні пячным і паравым ацяпленнем. Не пакідайце дзяцей саміх, не дазваляйце ім паліць печы!

Інга ГІЛЕНКА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа аглядавай камісіі ў Капцэвіцкім сельсавеце была дапоўнена ў першы чацвер кастрычніка наведваннем шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваюцца пяцёра і больш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика