В Копыле активно проходит месячник по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению территории. 21.by

В Копыле активно проходит месячник по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению территории

10.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 400 маладых дрэўцаў і кустоў з’явілася на вуліцах Капыля з моманту аб’яўлення з 1 кастрычніка раённага месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.


■ Дэкаратыўную кампазіцыю ствараюць работнікі ЖКГ

Паводле слоў начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама Марыны Канончык, пасадкі з’яўляюцца кампенсацыйнымі ўзамен тых старых дрэў, якія былі спілаваны ў Капылі на працягу апошніх гадоў. Работамі па азеляненні ў асноўным займаліся працаўнікі Капыльскай ЖКГ пад кіраўніцтвам майстра па ландшафтным дызайне Дар’і Шашкінай і інжынера па добраўпарадкаванні Кацярыны Курылік.

Як расказала Кацярына Курылік, саджанцы сталі асновай кампазіцый, якія ўпрыгожаць пэўныя раёны горада. Напрыклад, хвойныя і ліставыя расліны, такія як ядловец, вярба шарападобная, каліна, спірэя, пасаджаны рабочымі зялёнага будаўніцтва і іх памочнікамі па вул. Савецкай, 1, хвойная група з’явілася на вуліцы Цімкавіцкай насупраць кацельнай № 5, кампазіцыяй упрыгожылі месца ля каменя, устаноўленага насупраць магазіна «Ласточка». Пры распрацоўцы праекта ландшафтнага дызайну Алеі маці (вул. Цімкавіцкая) было вырашана выкарыстоўваць расліны, якія альбо цвітуць белымі кветкамі, альбо маюць белыя ягады, тым самым сімвалізуючы чысціню любові маці да сваіх дзетак і тую павагу, якую заслужылі гэтыя жанчыны.

Кацярына Курылік таксама адзначыла, што былі пасаджаны клёны і бярозкі ўздоўж прыдамавых тэрыторый па вул. Пралетарскай і Трактарнай, чырвоналіставыя клёны і дубкі ўпрыгожаць пойму рэчкі Каменкі, кусты, якія будуць радаваць сваімі кветкамі, з’явіліся на вуліцы Партызанскай і ўздоўж пляцоўкі для варкаўта па вул. Максіма Горкага, пасаджаны спірэі ля помніка воінам-вызваліцелям горада Капыля, насупраць — адноўлены пасадкі фарзіцый. З’явіліся маладыя дрэўцы і кусты і ў іншых месцах горада.

■ Маладыя клёны на вул. Пралетарскай

Маргарыта САКОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 400 маладых дрэўцаў і кустоў з’явілася на вуліцах Капыля з моманту аб’яўлення з 1 кастрычніка раённага месячніка па навядзенні парадку на зямлі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика