14 октября — День работников культуры. 21.by

14 октября — День работников культуры

12.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У кастрычніку ў Юліі Дутавай, Рыгора Ката, Аляксандры Клімашэвіч і Віктара Матчэні (на здымку) практычна адно за другім адразу два прафесійныя святы — Дзень настаўніка і Дзень работнікаў культуры: маладыя творчыя людзі не толькі самі нясуць культуру ў народ, але і вучаць гэтаму дзятву. Напрыклад, Юлія і Рыгор выкладаюць харавыя дысцыпліны ў Навазасімавіцкай ДШМ і ДШМ імя Р.Р.Шырмы. У Пружанскай дзіцячай школе мастацтваў працуюць і Аляксандра, настаўніца выяўленчага мастацтва, і Віктар, які вучыць сваіх выхаванцаў ігры на трубе.

Маладыя спецыялісты пакрыху ўцягваюцца ў працоўныя будні і нават пачынаюць далучацца да пазаўрочнай дзейнасці настаўнікаў школы — спяваюць у хорах. І, як прызнаюцца самі, пакуль не расчараваліся ні ў абранай прафесіі, ні ў першым працоўным месцы. Акрамя таго, Рыгору Кату і Юліі Дутавай даводзіцца абжывацца ў новым для іх горадзе. Як прызнаецца сама брастаўчанка, яна ніколькі не шкадуе, што ёй давялося памяняць абласны цэнтр на раённы.
— Усяго ж сёлета мы прынялі пяць маладых спецыялістаў, — гаворыць дырэктар ДШМ імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны Вераніка Крылова. — На жаль, іх недастаткова, каб запоўніць усе вакансіі, што ёсць у дзіцячых школах мастацтваў раёна: засталася патрэба і ў харэографах, і ў выкладчыках духавых інструментаў, і ў піяністах. Увогуле ж мы заўсёды рады моладзі — гэта носьбіты новых ідэй, новых падыходаў да работы.

Віншуем з узнагародай
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў узнагародзіць Граматай райвыканкама:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме культуры Пружанскага раёна, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры
ГВОЗДЗІКА Івана Іванавіча, дырыжора народнага хору «Вербніца» дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі гарадскі Палац культуры»;
КАРПОВІЧ Святлану Станіславаўну, загадчыцу аўтаклуба дзяржаўнай установы культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма»;
ПАНІМАША Канстанціна Іванавіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта;
узнагародзіць Падзячным пісьмом райвыканкама:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме культуры Пружанскага раёна, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры
КОТАВА Аляксандра Юр‘евіча, кіраўніка народнага вакальнага ансамбля «2+2» дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі гарадскі Палац культуры».

Прэзідыум Пружанскага раённага Савета дэпутатаў вырашыў узнагародзіць Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў:
за актыўную жыццёвую пазіцыю, плённую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у працы, асабісты ўклад у развіццё культуры Пружанскага раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры
НЕМЦАВУ Таццяну Мікалаеўну, загадчыцу Сланімцоўскага сельскага клуба-бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма»;
ЦЭВАН Алену Анатольеўну, бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.М. Засіма дзяржаўнай установы культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

Марына Вакульская, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычніку ў Юліі Дутавай, Рыгора Ката, Аляксандры Клімашэвіч і Віктара Матчэні (на здымку) практычна адно за другім адразу два прафесійныя святы — Дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика