Рэцэпты на Біс: спагеці «Карбанара». 21.by

Рэцэпты на Біс: спагеці «Карбанара»

12.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэцэпт ад нашай чытачкі з Італіі Іны Венска.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
спагеці — 300 г (лепш з цвёрдых гатункаў пшаніцы),
бекон (або грудзінка ў любым выглядзе: свежая, вэнджаная, падсоленая і г.д.) — 100 г,
нацерты цвёрды сыр (у ідэале — нешта накшталт італьянскага пармезану, але і пружанскі пармезан выдатна падыдзе) — 3 ст.л.,
яечныя жаўткі — 3 шт.,
густыя вяршкі — 150 г,
соль, перац, часнок, алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Адварыць спагеці ў добра падсоленай вадзе. У гэты час у разагрэты на патэльні алей дадаць раздушаны зубчык часнаку, праз мінуту яго выкінуць, а ў араматызаваны алей пакласці парэзанае на кубікі мяса. Абсмажыць, пакуль злёгку не падрумяніцца, зняць з агню і выкласці на папяровую сурвэтку, каб прыбраць лішкі тлушчу.
Соус гатуецца наступным чынам: узбіць відэльцам жаўткі, змяшаць з вяршкамі і сырам. Як толькі спагеці зварыцца, зліць ваду (пару лыжак пакінуць), дадаць соус, мяса, змяшаць, паперчыць.
Смачна есці!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэпт ад нашай чытачкі з Італіі Іны Венска. ІНГРЭДЫЕНТЫ: спагеці — 300 г (лепш з цвёрдых гатункаў пшаніцы), бекон (або грудзінка ў любым выглядзе: свежая, вэнджаная,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика