В Пружанах открылся детский дом семейного типа. 21.by

В Пружанах открылся детский дом семейного типа

16.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Засяленне ў новае прасторнае жыллё — гэта заўсёды свята. І ўдвая прыемней, калі яго атрымлівае вялікая, дружная сям’я. Таму ўрачыстасць, якая адбылася ў Пружанах у пятніцу, без перабольшання, можна назваць святам: у нашым горадзе па вуліцы Р.Шырмы адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ён быў пабудаваны за сродкі, выдзеленыя з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Кошт выкананых работ склаў 346 тысяч рублёў. Гаспадарамі новага жылля сталі Лірына і Аляксандр Нежавец і іх восем дзетак. 

Урачыстая цырымонія адкрыцця сабрала нямала высокіх гасцей. Першым свае віншаванні навасёлам адрасаваў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. «Добра, што ў нашым раёне адкрыўся чарговы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Але няхай такіх устаноў усё-такі будзе менш — каб у дзяцей не было патрэбы ў прыёмных сем’ях», — зазначыў ён. Акрамя таго, Міхаіл Мікалаевіч выказаў словы ўдзячнасці людзям, якія прыклалі намаганні для таго, каб праект быў рэалізаваны менавіта на тэрыторыі Пружаншчыны. Вядома, падзяка адрасавалася і будаўнікам, якія непасрэдна ўвасаблялі праект у жыццё. Увогуле на Брэстчыне сёння пабудавана каля пяці дзясяткаў такіх дамоў, а ў краіне налічваецца каля трох тысяч бацькоў, якія бяруць пад апеку і выхоўваюць чужых дзяцей. 

Кожнае дзіця марыць жыць у сям’і. І вам пашанцавала, — зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» М.П.Кудравец, звяртаючыся да выхаванцаў Нежаўцоў, — цяпер вашы бацькі побач». І невыпадкова новы дзіцячы дом сямейнага тыпу ён назваў домам дзяцінства. Хлопчыкам і дзяўчынкам, якія набылі сям’ю, ён пажадаў адчуць цяпло сямейнага ачага, якое дапаможа вырасці годнымі грамадзянамі і стварыць свае моцныя сем’і.
Асобныя словы ўдзячнасці прымаў ураджэнец Пружаншчыны і мецэнат М.А.Бурнас: ён ужо не першы раз далучаецца да добрых спраў, што рэалізуюцца ў раёне, і аказвае спонсарскую дапамогу. На гэты раз ён зрабіў свой унёсак і ў адкрыццё дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Шматлікія госці прыйшлі не з пустымі рукамі: у гэты дзень выхаванцы дзіцячага дома атрымалі ў падарунак камп’ютар, вялікую сетку мячоў і цацкі. 


Урэшце, што спатрэбілася для таго, каб адбылося гэтае свята? Як падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі, не толькі рашэнне Кіраўніка нашай дзяржавы па рэалізацыі сацыяльнай палітыкі, не толькі праца будаўнікоў… «Патрэбны яшчэ і смеласць, адказнасць, грамадзянская мужнасць людзей, што зрабілі для сябе выбар стаць мамай і татам для дзяцей, якія па нейкіх прычынах аказаліся абдзелены бацькоўскім клопатам», — выказаў сваю перакананасць Юрый Мікалаевіч. Таму справядліва будзе сказаць, што Лірына і Аляксандр Нежавец сталі галоўнымі героямі мерапрыемства, афіцыйная частка якога не абышлася без уручэння сімвалічнага ключа ад дома. 
«Вельмі прыемна, што мы ўнеслі сваю часцінку дабрыні ў гэтую справу», — пры гэтым зазначыў В.С.Лук’янчук, начальнік ПМК-21 — арганізацыі, якая ўзводзіла жыллё. Права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку было дадзена ганаровым гасцям і гаспадару дома. 

Сям’я Нежавец узяла на сябе вялікую адказнасць — выхоўваць дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Прыкладам у гэтай справе для Лірыны і Аляксандра сталі іх бацькі. Вольга Міхайлаўна і Юрый Рыгоравіч Бакуменкі даўно вядомы ў нашым раёне як прыёмныя выхавальнікі, якія вось ужо чатырнаццаць гадоў займаюцца гэтай добрай справай.

— Аказваецца, дачка з зяцем у нашым родзе сталі пятым пакаленнем, якое бярэ апеку над чужымі дзеткамі, — прызналася Вольга Міхайлаўна. — Пра гэта не так даўно даведаліся ад маёй мамы. Вядома, мы рады, што нашы дзеці прынялі такое рашэнне. Наўрад ці лёгка яно ім далося: любой маладой сям’і хочацца незалежнасці ад бытавых клопатаў. Ведаю, што будзе нялёгка, але, пераканана, яны справяцца. Лірына ўжо бачыла на нашым прыкладзе ўсё: і слёзы, і радасць, і шчаслівыя вочы дзяцей, і шчырыя іх прызнанні, і дні нараджэння ў вялікім сямейным коле.
Сёння шматгадовы вопыт падказвае Бакуменкам, што найперш патрэбу ў іх клопаце маюць дзеткі з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. «Тых, хто шукае, у жыцці шмат, а вось тых, хто знаходзіць, — адзінкі. Будуць і прыемнасці, і праблемы, але няхай расчараванне ніколі не прыходзіць у ваша жыццё», — пажадала выхавальнікам новага дзіцячага дома В.М.Бакуменка. 

…У жыцці шмат абставін, якія садзейнічаюць таму, каб людзі прымалі адказныя беспаваротныя рашэнні. Прыкладна за год да таго, як Лірына і Аляксандр сталі выхавальнікамі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, яны ўсынавілі хлопчыка, удачарылі дзвюх дзяўчынак. Цяпер прыёмныя бацькі вырашылі стварыць ачаг дабрыні і надзеі, які будзе саграваць і напаўняць любоўю дзіцячыя сэрцы. «Сэнс шчасця адзіны на ўсёй планеце: калі ў хаце смяюцца дзеці», — упэўнена гаспадыня дома. І яна пераканана, што ў гэтым доме будзе жыць шчасце.

Марына Вакульская,
Сяргей Талашкевіч (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Засяленне ў новае прасторнае жыллё — гэта заўсёды свята. І ўдвая прыемней, калі яго атрымлівае вялікая, дружная сям’я. Таму ўрачыстасць, якая адбылася ў Пружанах у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика