Абяцанаму верыць!. 21.by

Абяцанаму верыць!

22.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні Петрыкаўшчыну наведаў кіраўнік абласнога падраздзялення “Беларусбанка” Аляксандр Архіпенка. Акрамя таго, што дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Петрыкаўскай акрузе разам са старшынёй раённага Савета Сяргеем Макарэвічам правёў прыём грамадзянаў у Галубіцкім і Конкавіцкім сельскіх саветах дэпутатаў, ён выканаў прыемную місію – уручыў сертыфікат на тры камп’ютары дырэктару Макарыцкага сада-школы Алене Вяргей.

Пра неабходнасць такой падтрымкі макарыцкай установы адукацыі Аляксандр Архіпенка даведаўся ад кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту и турызмы і паабяцаў па магчымасці дапамагчы. І вось у мінулую сераду кіраўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення “Беларусбанка” ў час паміж прыёмамі завітаў у Макарыцкую школу.

Шчыра сустрэлі госця настаўнікі і вучні: уручылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі, пазнаёмілі з праектам, прысвечаным Году малой радзімы, правялі невялічкую экскурсію па ўстанове, а начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька ўручыла Аляксандру Архіпенку ліст падзякі за супрацоўніцтва ў сістэме адукацыі і важкі ўклад ва ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі раёна.

Апрача сертыфіката на камп’ютарную тэхніку, якую дэпутат аблсавета паабяцаў скамплектаваць і прывезці ў школу праз некалькі тыдняў, Аляксандр Архіпенка перадаў для школьнай бібліятэкі кнігу “Гісторыя. Банкаўская справа Беларусі”. Гэта падарунак быў уручаны пяцікласніцы Дар’і Грышчанка, якую дырэкцыя школы адзначыла як самую актыўную юную чытальніцу.

Як паведамілі ў раённым Савеце дэпутатаў, у час праведзеных асабістых прыёмаў дэпутата абласнога Савета абмяркоўваліся пытанні  развіцця мясцовых саветаў дэпутатаў.

У. ЕСІПАЎ, фота аўтара.

IMG_7886

IMG_7890

IMG_7898

IMG_7902

IMG_7904

IMG_7912

IMG_7914

IMG_7920

IMG_7931

IMG_7947

IMG_7948

IMG_7951

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні Петрыкаўшчыну наведаў кіраўнік абласнога падраздзялення “Беларусбанка” Аляксандр Архіпенка. Акрамя таго, што дэпутат абласнога Савета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика