Команда лицея по баскетболу заняла 2 место в области (Малоритский район). 21.by

Команда лицея по баскетболу заняла 2 место в области (Малоритский район)

10.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У  Лунінцы прайшоў фінал абласной круглагадовай спартакіяды па баскетболе сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Добра на спаборніцтвах выступіла каманда юнакоў Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. У выніковай турнірнай табліцы яна заняла другое месца.


Поспех маларыцкіх баскетбалістаў невыпадковы. Заслуга ў гэтым трэнера-педагога дадатковай адукацыі Уладзіміра Дземенчука,  які мэтанакіравана працуе з юнымі спартсменамі. Каманда ў складзе Уладзіслава Паўлюковіча, Рамана Ігнацьева, Рамана Сіжука, Сяргея Сезіка, Аляксея Шалковіча, Мікіты Бадціева, Аляксандра Кулеша, Ягора Мельніка і Яўгенія Мілеўскага трэніруецца два разы на тыдзень, сур’ёзна рыхтуецца да спаборніцтваў рознага ўзроўню.

Спачатку каманда маларыцкіх баскетбалістаў прымала ўдзел у занальных спаборніцтвах,  дзе заняла першае месца. У фінальных гульнях за права называцца лепшай сустракалася 6 каманд устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі вобласці, па дзве мацнейшыя з кожнай зоны.  Між  іншым,  за апошнія 10 гадоў баскетбалісты з прафліцэя на спаборніцтвах такога ўзроўню заваявалі другое месца ўпершыню.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота з архіва ліцэя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У  Лунінцы прайшоў фінал абласной круглагадовай спартакіяды па баскетболе сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Добра на спаборніцтвах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика