Первый этап переписи населения стартовал в Кореличском районе. 21.by

Первый этап переписи населения стартовал в Кореличском районе

11.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не здзіўляйцеся, калі ўбачыце каля свайго дома чалавека з планшэтам у руках. Гэта рэгістратар, асноўная задача якога – зрабіць своеасаблівую рэвізію жылога фонду г. п. Карэлічы і г.п. Мір. Справа ў тым, што ў Беларусі распачаўся першы этап перапісу насельніцтва, які пройдзе ў наступным годзе з 4 па 30 кастрычніка.


– Да работы рэгістратары прыступілі ў аўторак, 6 лістапада, прайшоўшы папярэдняе навучанне, – адзначыла начальнік аддзела статыстыкі Карэліцкага раёна Галіна Віктараўна Міхайлоўская. – Да 30 лістапада работнікам Карэліцкага РУП ЖКГ, з ліку якіх і выбіраліся рэгістратары, неабходна будзе ўдакладніць спіс і характарыстыкі ўсіх будынкаў як дзеючых, так і тых, якія будуюцца, дзе пражываюць альбо могуць пражываць людзі да моманту правядзення перапісу насельніцтва ў 2019 годзе. Г.п. Карэлічы падзелены на два ўчасткі, за кожным з якіх замацаваны рэгістратар. Г.п. Мір уяўляе сабой адзін участак. Такім чынам, для праверкі адраснай гаспадаркі гарадскіх пасёлкаў будуць задзейнічаны 4 работнікі Карэліцкага РУП ЖКГ: тры асноўныя і адзін рэзервовы.

Пры сабе кожны рэгістратар мае планшэт з усталяваным на ім спецыяльным праграмным забеспячэннем, якое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу звяртацца да карт рэгістратарскага ўчастка, на якім адлюстраваны вуліцы, будынкі, дарогі і іншыя аб’екты, якія дазваляюць лепш арыентавацца на мясцовасці.

Словы словамі, але лепш адзін раз пабачыць як працуюць рэгістратары. Разам з майстрам па ўтрыманні насаджэнняў Карэліцкага РУП ЖКГ Ганнай Шэўка набліжаемся да дома №36 па вул. 8 Сакавіка.


Рэгістратар правярае наяўнасць аншлага на будынку ( таблічка з указаннем назвы вуліцы, нумара дома і г.д.), спраўджвае атрыбутыўную інфармацыю і пры неабходнасці яе карэктуе. Затым націскае “праверана” і ўмоўны знак дома на планшэце набывае зялёны колер. Затым удакладненыя звесткі перадаюцца ў Нацыянальны статыстычны камітэт.

– Калі мы бачым дом, якога няма на электроннай карце, то ўносім неабходную інфармацыю і дадаём яго. Калі наадварот, у планшэце будынак маецца, а на самой справе ён, напрыклад, быў знесены, тады выдаляем абазначэнне з карты, – расказвае Ганна Шэўка.


Рэгістратара ў г.п. Мір давялося сустрэць на вуліцы Савецкай.

– Пасёлак ведаю добра, таму амаль ніякіх складанасцей са знаходжаннем дамоў не ўзнікае. Рэгістратарам неабходна за 19 працоўных дзён праверыць усю адрасную гаспадарку свайго ўчастка. Мне, напрыклад, 605 будынкаў, – дзеліцца майстар участка добраўпарадкавання г.п. Мір Карэліцкага РУП ЖКГ Алена Дудко. – Безумоўна, не ўсе мясцовыя жыхары ў курсе будучага перапісу насельніцтва. Задаюць пытанні, на якія імкнуся поўна адказаць і растлумачыць.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не здзіўляйцеся, калі ўбачыце каля свайго дома чалавека з планшэтам у руках. Гэта рэгістратар, асноўная задача якога – зрабіць своеасаблівую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика