Запаветная планка – 5000. 21.by

Запаветная планка – 5000

16.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТІМОХОВЕЦ ВІДІБОРаааааааааСёння для многіх прафесія даяркі мала што гаворыць. Аднак зусім нядаўна аб людзях гэтай прафесіі паказвалі кінафільмы, ім прысвячалі песні і вершы. Усюды ўсхваляўся вобраз румянай дзяўчыны ў хусцінцы. Але на гэтым рамантыка даяркі, у адрозненне, напрыклад, ад прафесіі фларыста, заканчваецца. Працоўны дзень пачынаецца на світанні – раней за пяць гадзін, а заканчваецца позна ўвечары.

Ва ўсе часы асноўнымі прафесіямі ў вёсцы былі даярка і механізатар. Цяпер уся дзейнасць механізатараў накіравана ў цэлым на нарыхтоўку кармоў для жывёлагадоўлі. Таму іх работа лічыцца сезоннай. Гэтага нельга сказаць аб дзейнасці аператараў машыннага даення, якія працуюць круглы год. Прафесія даяркі цяжкая. Менавіта ад іх работы залежыць дабрабыт сельскай гаспадаркі, паколькі малако сёння – адна з асноўных крыніц заработку.

– Для мяне любая карова любімая, – расказвае аператар машыннага даення КСУП “Відзіборскі” Вольга Цімахавец. – У меня іх штодня каля 63. Бывае менш, бывае больш. Напрыклад, зусім хутка на нейкі час будзе каля дзесяці. Усе гуртам накіраваліся на ацёл (смяецца). Але потым надоі павялічацца. І гэта добра. Каровы – яны ж як дзеці. Адгукваюцца на мой голас, прыходзяць. Кожная мае свой характар, таму да кожнай трэба правільна падысці. І без патрэбы іх лепш не турбаваць. Іх трэба любіць і шанаваць – і тады яны аддзячаць добрымі надоямі. Кожны работнік назірае за жывёлінай і адразу паведамляе ветэрынару аб прыкметах захворвання. Па жывёліне гэта адразу відаць: яна не такая актыўная, сумны выгляд – надой змяншаецца.

Вольга Цімахавец працуе ў гаспадарцы з 2008 года і доіць сёння ў сярэднім 63 каровы, але павінна – 41. Не, гэта не з-за таго, што не хапае даярак. Іх дастаткова. Гэта ад таго, што малочнатаварная ферма “Асаўцы” не зусім сучасная. Але, як спадзяецца калектыў фермы, у хуткім часе яны будуць працаваць на новай ферме па сучасных тэхналогіях.

За дзевяць месяцаў гэтага года Вольга Цімахавец надаіла ў сярэднім ад адной каровы по 3963 кг малака, агульны вал – 250 тон. У сярэднім ад адной каровы яна атрымлівае 14,5 кг малака ў суткі.

– Хочацца пераадолець планку ў 5000 кг малака ад адной каровы за год, – на заканчэнні размовы падкрэслівае Вольга Цімахавец. – Летась было зусім блізка – 4839 кг. Але гэты год паказвае, што запаветная планка будзе ўзята.

Як вынік – за якасную работу і добрыя вытворчыя паказчыкі і з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Вольга Цімахавец узнагароджана Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота

 аўтара

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння для многіх прафесія даяркі мала што гаворыць. Аднак зусім нядаўна аб людзях гэтай прафесіі паказвалі кінафільмы, ім прысвячалі песні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика