Елена Канашиц из Докшиц — за качество молочной продукции. 21.by

Елена Канашиц из Докшиц — за качество молочной продукции

16.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


dscn1666
Так характарызуе начальнік вытворчага цэха філіяла Лепельскага малочнакансервавага камбіната ААТ “Віцебскі мясакамбінат” Уладзімір Хілько сваю падначаленую, прыёмшчыцу малочнай прадукцыі Алену Канашыц (на здымку). Васямнаццаць гадоў яна на прадпрыемстве і за гэты час дасягнула высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці, бо працуе, як руплівая пчолка.

Вось і сёння, яшчэ добра не развіднелася, а Алена Рыгораўна – на працоўным месцы: хутка прыедуць першыя машыны з малаком, таму трэба напоўніць бочкі вадой, зрабіць спецыяльны рабочы раствор для дэзінфекцыі шлангаў. Яна стараецца падрыхтаваць усё загадзя, каб пасля не было замінак у рабоце.
Зараз у гэтым упэўненым спецыялісце амаль нічога не засталося ад той нявопытнай дзяўчыны, якой Алена прыйшла на прадпрыемства пасля размеркавання. Яна прыехала ў Докшыцы з Копыльскага раёна. Выхоўвалася ў сям’і даяркі і трактарыста і з дзяцінства ўсведамляла, што такое праца. Скончыўшы Слуцкі каледж перапрацоўчай прамысловасці, атрымала спецыяльнасць майстра малочнай вытворчасці і спачатку працавала апаратчыцай на прадпрыемстве, пасля стала прыёмшчыцай малочнай прадукцыі.
– Адразу было даволі складана, – успамінае Алена Рыгораўна. – Па-першае, аб’ёмы малака былі значна большымі, па-другое, выпускалі вялікую колькасць рознай уласнай прадукцыі ад кефіру і смятаны да сыроў і марожанага. Па-трэцяе, раней не было такога абсталявання, якое зараз з’явілася ў цэху і аўтаматызавала вытворчасць.
Сапраўды, два дзясяткі гадоў таму прадпрыемства прымала звыш ста тон малака за змену ў параўнанні з цяперашнімі дваццаццю тонамі, але і зараз работы хапае.
Перад тым, як трапіць да прыёмшчыка, сыравіна ад насельніцтва і гаспадарак праходзіць вельмі строгі кантроль. Лабарант робіць поўны яе аналіз, а пасля ў справу ўключаецца Алена Рыгораўна. Яна не толькі прымае сыравіну, але і кіруе апаратам ахаладжэння, які ачышчае і ахалоджвае малако, каб у крамы дастаўлялася толькі паўнавартасная прадукцыя, бяспечная для здароўя дзяцей і дарослых.
Вопытная прыёмшчыца давяла работу да аўтаматызму і зараз з вялікімі цяжкасцямі ў працы не сустракаецца. З калектывам таксама даўно спрацавалася і да рухомага графіка прывыкла.
– Люблю сваю работу і не ўяўляю сябе ні ў якай іншай прафесіі, — падсумоўвае Алена Рыгораўна і зноў вяртаецца да сваіх абавязкаў: малакавозы ўжо чакаюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так характарызуе начальнік вытворчага цэха філіяла Лепельскага малочнакансервавага камбіната ААТ “Віцебскі мясакамбінат” Уладзімір Хілько сваю падначаленую,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика