Людзі Смаргоншчыны: Раіса Уладзіміраўна Бярняк. 21.by

Людзі Смаргоншчыны: Раіса Уладзіміраўна Бярняк

06.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І усё ж зірні ў мой бок хоць зрэдку,
туману мройнага нашлі…
Мне так шкада, што неўзаметку
гады Афеліі прайшлі.

Раиса Берняк.jpg
Гэтыя радкі Р. Баравіковай прыйшлі на памяць, калі ўзяла ў рукі фотаздымак Раісы Уладзіміраўны Бярняк. Шчыры, добры, адкрыты погляд. І такая ж добрая, чыстая, адкрытая душа. Хаця ў жыцці хапала рознага, але не страціла Раіса Уладзіміраўна веры ў людзей, не навучылася трымаць крыўду на лёс.

Малая радзіма Раісы Уладзіміраўны – гарадок Дзісна, што на Віцебшчыне. Тут яна скончыла сярэднюю школу. За час вучобы адчула, што школа - яе прызванне. І пачала пакрысе ажыццяўляць сваю мару стаць настаўніцай. Спачатку была старшай піянерважатай у Будслаўскай сярэдняй школе Мядзельскага раёна. Тут атрымала першыя ўрокі педагагічнага майстэрства, уменне працаваць з вучнямі, тут прыйшло сталае усведамленне, што педагогіка – гэта справа ўсяго жыцця.

Пасля заканчэння Пскоўс­кага педагагічнага інстытута малады педагог працавала некаторы час выхавальнікам дзіцячага садка, выкладчыкам Свірскага СПТВ №17.

У 1984 годзе сям’я Раісы Бярняк пераехала ў Смаргонь. Жанчына пайшла працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэднюю школу №4, адразу ж стала неад’емнай часткай дружнага і высокапрафесійнага педагагічнага калектыву гэтай навучальнай установы. Папярэдні вопыт работы, спрыяльны клімат у калектыве дапамаглі Раісе Уладзіміраўне цалкам раскрыць у сабе творчую, неардынарную асобу.

Выпускнікі Раісы Бярняк з удзячнасцю ўспамінаюць свайго педагога, яе душэўнасць і дабрыню. Успамінаюць незабыўныя ўрокі літаратуры, на якіх настаўніца расказвала не толькі пра літаратурных герояў, але і давала ўрокі жыцця маладому пакаленню. Яна адной з першых пачала выкарыстоўваць навейшыя тэхналогіі выкладання прадмета, што рабіла ўрокі цікавымі, пазнавальнымі і незвычайнымі. Ёсць у Раісы Уладзіміраўны і пераемнікі. У гімназіі працуюць яе выхаванцы,  выкладчыкі рускай мовы і літаратуры Таццяна Гуновіч і Наталля Шульга.

Моцная повязь з народнымі каранямі, любоў да роднага, беларускага дазволілі Раісе Бярняк разам з Таццянай Рогач упершыню ў гісторыі школы правесці выпуск школьнікаў не ў форме традыцыйнай лінейкі, а стварыць каларытную праграму ў нацыянальным стылі “Матулін ручнік”. Гэта стала пачаткам традыцыі правядзення ў школе маштабнага свята “Апошняга званка”.

Цікавасць да роднага, самабытнага, гонар за свой край, любоў да роднай песні Раіса Уладзіміраўна прывівала сваім вучням. Добра ведаючы нацыянальную культуру, яна арганізавала фальклорны клуб “Ад родных вытокаў”, дзе вучні спасцігалі прыгажосць беларускага слова, багацце і мудрасць народнай творчасці.

А яшчэ Раіса Бярняк валодае незвычайным голасам. Ні адзін канцэрт не абыходзіцца без яе цудоўных спеваў. Сваім талентам Раіса Уладзіміраўна радуе прыхільнікаў душэўнай песні, спяваючы ў гурце “Крынічанька”, што створаны пры “Цёплым доме”.

Праца ў школе, сшыткі, планы не адхілілі настаўніцу ад адвечнага прызначэння жанчыны – захоўваць сямейны ачаг. У сям’і выраслі двое цудоўных дзетак, дачка Ліза і сын Яўген, радуюць бабулю ўнукі.

Дні бягуць, мінаюць гады, але не слабее пачуццё святла і цяпла, якое дорыць Раіса Бярняк.

Таццяна МАНЧАК, старшыня прафкама гімназіі г. Смаргоні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І усё ж зірні ў мой бок хоць зрэдку, туману мройнага нашлі… Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика