ЖУРЫ БЫЛО ПРЫЕМНА ЗДЗІЎЛЕНА. 21.by

ЖУРЫ БЫЛО ПРЫЕМНА ЗДЗІЎЛЕНА

07.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На базе малочна-таварнага комплексу “Хаўхоліца” ААТ “Аграфірма імя Суворава” прайшоў раённы агляд-конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы аператар машыннага даення-2018”, у якім прынялі ўдзел дваццаць самых вопытных жывёлаводаў сельгаспрадпрыемстваў Барысаўшчыны.
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская, якая ўзначальвала журы конкурсу, паведаміла, што на Барысаўшчыне стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць раённыя конкурсы прафесійнага майстэрства сярод розных катэгорый работнікаў і спецыялістаў. З мэтай павышэння іх кваліфікацыі і прэстыжу прафесіі. У чарговым конкурсе аператараў машыннага даення прынялі ўдзел два дзясяткі лепшых жывёлаводаў сельгаспрадпрыемстваў, якія папярэдні адбор прайшлі непасрэдна ў гаспадарках.
Яшчэ падчас рэгістрацыі канкурсантаў члены журы ацэньвалі іх знешні выгляд: наяўнасць галаўнога ўбору, рабочага халата, пальчатак, гумавага абутку, нарукаўнікаў і пярэдніка. За належны выгляд кожнага віду спецвопраткі налічвалася па аднаму балу.
Тэарэтычны экзамен праводзіўся ў форме тэсціравання па дзесяці пытаннях, якія тычыліся спецыфікі прафесіі і работы аператара машыннага даення: фізіялогія каровы, пароды жывёлы, тэхнікі машыннага даення, санітарна-гігіенічныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да стану абсталявання, умовы ўтрымання і кармлення жывёлы, крытэрыі вызначэння якасці малака, пытанні племянной работы, утрымання і догляду нованароджаных цялят, устройства і правілы карыстання даільным апаратам. За кожны правільны адказ налічваўся адзін бал. А падчас практычнай часткі конкурсу кожная з яго ўдзельніц павінна была падаіць карову, строга захоўваючы тэхналагічныя патрабаванні на ўсіх этапах, уключаючы падрыхтоўку каровы да даення, падключэнне даільнага апарата, сам працэс даення і машыннае дадойванне.
Для праверкі практычных навыкаў канкурсанткі былі падзелены на дзве групы. У даільнай зале сваё майстэрства дэманстравалі аператары, якія даглядаюць жывёлу на бяспрывязным утрыманні. А ў памяшканні з малакаправодам спаборнічалі аператары, якія працуюць з каровамі на прывязі. Практычныя навыкі аператараў абедз-
вюх груп ацэньвалі галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Арлёнак і майстар вытворчага навучання цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых Барысаўскага райсельгасхарчу Тамара Маўчанская. За бездакорнае выкананне практычнага задання налічвалася максімум 10 балаў, а за кожнае парушэнне здымалася па балу.
Падводзячы вынікі конкурсу, выконваючая абавязкі першага намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Галіна Давідовіч паведаміла, што журы было прыемна здзіўлена глыбокімі ведамі і практычнымі навыкамі літаральна ўсіх удзельніц.
Пераможцай конкурсу сярод аператараў машыннага даення, якія даглядаюць кароў на бяспрывязным утрыманні, па найбольшай колькасці набраных балаў вышла Святлана Лазарэнка з ААТ “БарысаўСаюзАгра”. Другое месца заняла Ганна Масло з СУП “Зачысце Агра”, а трэцяе – Наталля Выкаіна з АСП – філіяла “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака. Сярод аператараў, якія даглядаюць жывёлу, што знаходзіцца на прывязным утрыманні, перамагла Алена Шчарбініна з ААТ “Аграфірма імя Суворава”. Другім прызёрам конкурсу стала Таццяна Шыла з ААТ “Міраполле”, а трэцім – Таццяна Нішчанка з ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка”.
Пераможцам і прызёрам конкурсу адпаведныя дыпломы, чырвоныя стужкі і грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі Зінаіда Басарэўская і Галіна Давідовіч, якія выказалі жанчынам словы падзякі за старанную, самаадданую працу і пажадалі здароўя, сямейнага дабрабыту і новых працоўных поспехаў. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе малочна-таварнага комплексу “Хаўхоліца” ААТ “Аграфірма імя Суворава” прайшоў раённы агляд-конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы аператар машыннага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика