Министр обороны Беларуси благодарил мам за воспитание своих сыновей. 21.by

Министр обороны Беларуси благодарил мам за воспитание своих сыновей

10.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маці салдата – ганарова і пачэсна
Напрыканцы лістапада ў Мінску ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло шанаванне ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія дасягнулі лепшых вынікаў у баявой падрыхтоўцы ў 2017-2018 навучальным годзе. Упершыню разам з салдатамі тэрміновай службы шанавалі і іх матуль.

Сярод 60 лепшых салдат –  і наш зямляк радавы Дзяніс Сахно, які праходзіць тэрміновую службу ў  асобным механізаваным батальёне ў Заслонаве. Дзяніс разам з маці Наталляй  прысутнічаў на мерапрыемстве.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў выказаў сяржантам і салдатам падзяку за ратную працу і важкі ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы. І, вядома, у гэтых высокіх выніках немалая заслуга бацькоў і, у прыватнасці, маці. Дзякуючы мамам, іх мудрасці, любові і падтрымцы сыны змаглі стаць лепшымі па службе. Мамы не толькі падарылі жыццё, але і сфармавалі характары і перакананні сыноў. Кіраўнік абароннага ведамства падзякаваў маці за тое, што яны выгадавалі сапраўдных патрыётаў, надзейных абаронцаў нашай Радзімы.
Міністр абароны ўручыў кожнай маці падзячны ліст, а салдатам тэрміновай службы – імянныя гадзіннікі…
Пасля мерапрыемства ў Мінску салдаты атрымалі трохдзённае звальненне. Дзяніс прыехаў дадому ў Шуміліна…
Начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК падпалкоўнік Андрэй Собін адзначыў, што, магчыма, радавы Дзяніс Сахно застанецца служыць на кантрактнай аснове, бо падчас прызыву хлопец выказваў падобныя намеры.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць ў №96 ад 11.12.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маці салдата – ганарова і пачэсна Напрыканцы лістапада ў Мінску ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло шанаванне ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія дасягнулі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика