Свята “Запалім агеньчыкі на ёлцы разам” адбылося ў Крэўскіх яслях-садзе - сярэдняй школе. 21.by

Свята “Запалім агеньчыкі на ёлцы разам” адбылося ў Крэўскіх яслях-садзе - сярэдняй школе

12.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” адбылося свята “Запалім агеньчыкі на ёлцы разам”, якое было прысвечана старту акцыі “Нашы дзеці”. Аб будучым мерапрыемстве ведалі ўсе і рыхтаваліся загадзя. Ужо ўпрыгожаны кабінеты і калідоры. Аб зіме напамінаюць выцінанкі на вокнах. Упершыню аформлена фотазона.

Права запаліць агеньчыкі было дадзена нашым 6 алімпіяднікам, якія паказалі рэзультатыўны вынік па прадметах на II этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Выхаванцы сада і вучні школы на елачкі павешалі цацкі і ўпрыгожванні. Казка ажыла! Але ў руках дзяцей было яшчэ шмат цацак і канцэлярскіх тавараў – так яны падрыхтаваліся да дабрачыннай акцыі. Першымі паказалі прыклад старшыня Крэўскага сельвыканкама Дзятчык Віктар Мікалаевіч і дырэктар установы Капыш Таццяна Францаўна. Куфар пачаў хутка напаўняцца.

Акцыя будзе працягвацца. Па рашэнню Савета ўстановы падарункі будуць размеркаваны для дзяцей у прытулак, дзецям-інвалідам і пажылым людзям, якія знаходзяцца ў Крэўскай бальніцы сястрынскага догляду.  Запрашаем да ўдзелу!

DSC00195.JPG

DSC00181.JPG

DSC00197.JPG

DSC00202.JPG

20181205_111308.jpg

Т.С. ВАРЫЦКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” адбылося свята “Запалім агеньчыкі на ёлцы разам”, якое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика