Прафесія мужных і адважных. 21.by

Прафесія мужных і адважных

12.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8870

Для юнакоў і дзяўчат, якія хутка стануць абітурыентамі, выбар будучай прафесіи — справа складаная і адказная. Прафесій шмат, а выбраць неабходна адну. Добрым памочнікам у пошуку выйсця з такой сітуацыі выступае ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму раённага выканаўчага камітэта, якое для вучняў старэйшых класаў арганізоўвае Дні прафарыентацыі.

Днямі ў актавай зале раённай гімназіі сабраліся вучні X-XI класаў трох гарадскіх школ, каб даведацца пра правілы паступлення ў адну з прэстыжных навучальных устаноў нашай краіны – Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, якая сёлета адзначыла сваё 65-годдзе. Яна, створаная на аснове Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішчаў, мае багатую гісторыю. У розныя гады яе выпускнікамі станавіліся вядомыя ваенначальнікі, кіраўнікі, спартсмены, іншыя. І сёння ў сценах акадэміі атрымліваюць вышэйшую адукацыю юнакі і дзяўчаты не толькі нашай краіны, але іншых краін свету, для якіх слова “афіцэр” асацыіруецца са словам “гонар” — гэта доблесць, мужнасць, смеласць, адвага, сумленнасць, адказнасць.

Падчас мерапрыемства вучні школ сталі гледачамі прэзентацыі, якая расказала пра гісторыю і сучаснае жыццё акадэміі. Дзякуючы відэафільму і цікавым каментарыям выкладчыка маёра Дзмітрыя Міцкевіча прысутныя пабывалі на віртуальнай экскурсіі па навучальнай установе, даведаліся пра асаблівасці прафесійнай падрыхтоўкі на 11 факультэтах, 7 з якіх прымаюць абітурыентаў са “школьнай парты”: агульнавайскавы, сувязі і аўтаматызаванай сістэмы кіравання, супрацьпаверхавай абароны, ваеннай разведкі, авіацыйны, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

— Навучанне ажыццяўляецца толькі на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, — паведаміў Дзмітрый Міцкевіч. — Заняткі з курсантамі праводзяць кваліфікаваныя выкладчыкі, з якіх 225 з навуковымі ступенямі і званнямі, у тым ліку 12 дактароў навук. Выдатная спартыўная база (трэнажорныя залы, секцыі), багатая бібліятэка на 600 тысяч экзэмпляраў кніг садзейнічаюць ўсебаковаму развіццю будучага афіцэра, практычнай падрыхтоўцы якога, дарэчы, адводзіцца 60% вучэбнага часу. На працягу навучання курсанты дадаткова праходзяць праграму падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі С з наступным атрыманнем вадзіцельскага пасведчання на кіраванне транспартным сродкам. Усім выпускнікам акадэміі гарантуецца працаўладкаванне, магчымасці для прафесійнага і кар’ернага росту, сацыяльныя гарантыі.

Узняла баявых дух будучых абітурыентаў і падбадзёрваючая прамова начальніка адасобленай групы ваеннага камісарыята па Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Аляксандра Тоўсціка, які паабяцаў усебаковую падтрымку для тых, хто вырашыць паступаць у Ваенную акадэмію. Толькі неабходна да

1 красавіка года паступлення падаць заяву ў ваенны камісарыят і прайсці прафесійны адбор.

— Абраўшы прафесію афіцэра, вы авалодаеце прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дазволіць упэўнена глядзець у будучыню, — адзначыў начальнік адасобленай групы. — Менавіта такую магчымасць прадастаўляе Ваенная акадэмія, якая з’яўляецца галоўным носьбітам традыцый ваеннай адукацыі Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь.

Наталля КЛІМОВІЧ

Фота аўтара.

На здымку: Дзмітрый Міцкевіч з будучымі абітурыентамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для юнакоў і дзяўчат, якія хутка стануць абітурыентамі, выбар будучай прафесіи — справа складаная і адказная. Прафесій шмат, а выбраць неабходна адну. Добрым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика