У салодкім палоне скідак і распрадаж. 21.by

У салодкім палоне скідак і распрадаж

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

У салодкім палоне скідак і распрадажУ салодкім палоне скідак і распрадаж
Ёсць у мяне дома жалезная мясарубка, якая дасталася мне ад мамы і якая каштуе 4 рублі 47 капеек. І калі камусьці ў свой час захацелася б раптам пераацаніць гэты тавар, то яго давялося б проста пераплавіць (гэта вам не памяняць цэннік у супермаркеце). Сёння ўсім тым, хто, як і я, не заспеў часоў будаўніцтва камунізму (тады цэны, калі і павялічваліся, то выключна па просьбах народа), досыць складана сабе ўявіць такую жалезабетонную стабільнасць.
Зараз, перш чым нешта купіць, мае сэнс вывучыць цэны. Хаця б для таго, каб не пераплаціць. А цэны ў гандляроў могуць істотна адрознівацца, і арыентавацца ў іх магчыма толькі прыблізна. Гэтым і карыстаюцца вёрткія маркетолагі, змагаючыся за ўвагу і кашалькі пакупнікоў.
Крамы літаральна штодня здзіўляюць нас новымі акцыямі, скідкамі, бонусамі. Яны прывязваюць сваю лаяльнасць да пары года за акном, нашага дня нараджэння, дня тыдня ці, як зараз, да Калядаў і Новага года. У нейкі момант можа падацца, што нехта проста начэй не спіць, думаючы, як сэканоміць нашы з вамі грошы.
Што стаіць за гэтай небывалай шчодрасцю? Ці можна сапраўды выйграць на маркетынгавых прапановах або лепш не паддавацца спакусе, памятаючы пра тое, дзе звычайна бывае бясплатны сыр? Хаця, вядома, ні пра што бясплатнае гаворка ніколі не ідзе, калі справа датычыць гандлю. Галоўная задача любога прадаўца – пазбавіцца ад тавару, прытым зрабіць усё магчымае, каб пакупнік узяў больш, чым яму на самой справе трэба. Гэта раз. І каб прыйшоў за пакупкамі менавіта да яго, а не ў суседнюю краму. Гэта два. Адышлі ў нябыт часы, калі прадавец у краме і, наогул, па жыцці быў і цар, і бог. Зараз, як той казаў, хочаш жыць – умей круціцца.
Як гэта  працуе?
Аб’яўляе супермаркет скідку на пэўную групу тавараў. Да прыкладу, на сыр “Фету”, сітцы для заварвання чаю і зялёныя шкарпэткі. Табе да зарэзу трэба гэта ўсё ці хаця б нешта са спіса і ты ляціш у краму. Набіраеш сітцаў сабе і ў падарунак, шкарпэткі таксама спатрэбяцца ў гаспадарцы, а “Фету” – наогул, любімы сыр. Напэўна... Задаволеная і ўпэўненая ў сваёй эканомнасці і гаспадарлівасці, ты ўспамінаеш, што дома скончыўся шампунь, дзеці прасілі згушчонкі, заадно не перашкодзіць бутэлечку віна прыкупіць – хутка ж Новы год/дзень нараджэння/вяселле, а ты тут якраз добра сэканоміла на скідках. У выніку эканомнасць выліваецца ў кругленькую суму. Не, ты, вядома, купіла толькі ўсё самае патрэбнае (асабліва калі атрымаецца прыладзіць гэтыя сітцы), але пусты кашалёк усё ж нараджае нейкія сумненні…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Поўны варыянт публікацыі чытайце ў №97 ад 14.12.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У салодкім палоне скідак і распрадаж Ёсць у мяне дома жалезная мясарубка, якая дасталася мне ад мамы і якая каштуе 4 рублі 47 капеек. І калі камусьці ў свой час...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика