Наш опрос: а какие вершины покорили вы?. 21.by

Наш опрос: а какие вершины покорили вы?

14.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каму, як ні пружанцам, ведаць пра гэта! Менавіта таму напярэдадні Дня ўзяцця вяршынь, які будзе адзначацца заўтра ва ўсім свеце — і не толькі альпіністамі! — журналісты «раёнкі» выйшлі на вуліцы горада, каб даведацца ў прахожых пра самыя значныя ў іх жыцці дасягненні.

Яўген:



— Я разумею, што гаворка ідзе зусім не пра Эверэст ці пік Камунізму. Лічу, што ў кожнага з нас свае заваяваныя ў жыцці вяршыні, і такая дата — добрая нагода лішні раз нагадаць людзям, што не варта спыняцца на дасягнутым. Трэба ставіць новыя мэты. У раннім дзяцінстве вялікім дасягненнем мне здаваўся першы крок, у юнацтве — добры атэстат. Пакуль служыў у войску, думаў, што вось наступіць дэмбель — і гэта будзе самая значная вяршыня. Але аказалася, што гэта і не вяршыня зусім… Жаніцьба, дзеці, нараджэнне ўнучкі — вось яны, самыя галоўныя дасягненні! Мы з жонкай, акрыленыя шчасцем, дапамагаем дзецям, чым можам. А цяпер нам трэба шукаць новую вяршыню: можа, узяць і мову замежную вывучыць? А як жыць без мэты?

Зміцер і Марына, шматдзетныя бацькі:



— Заваяванне вяршынь — занятак не толькі для альпіністаў. Мы бацькі пецярых дзяцей, а гэта значыць — у нас пяць самых стромкіх у свеце вяршынь, «узяцце» якіх мы плануем кожны дзень: што старэйшаму, якому споўнілася 17 гадоў, што малодшым трохгадовым двайняткам, што астатнім дзецям — усім патрабуецца каласальная порцыя ўвагі і падтрымкі. Жыццёвая «страхоўка» патрэбна ўсім! Шчыра прызнаёмся: мы марылі аб вялікай сям’і, але пра такую колькасць дзяцей нават і не думалі. А калі Бог даў, не адмовіліся. Дзеці — гэта кветкі жыцця, горныя «эдэльвейсы», на фоне якіх становяцца цьмянымі ўсе астатнія вяршыні.

Марыя:



— Я не з тых слабакоў, хто сыходзіць з дыстанцыі на паўдарогі. Мая мама, дарэчы, кажа, што я з самага нараджэння навучылася пакараць непакоранае. Хоць хто з нас раз у жыцці не ўзбіраўся куды-небудзь? На платы ці дрэвы? Многія, напэўна, хадзілі ў паходы і ў прамым сэнсе ўзбіраліся на скалы. Я стаўлю задачу і іду ўверх: спачатку навучылася трымаць лыжку, потым заваявала «Буквар», за ім — універсітэт. Нядаўна нарадзіла сына, вырасціць якога —заданне не з лёгкіх. І такіх вяршыняў мноства. Усё наша жыццё — гэта суцэльнае пераадоленне цяжкасцяў і рух наперад.

Алена:



— Людзі, якія дамагаюцца поспеху ўласнай працай, заўсёды пераадолеюць усе астатнія вяршыні. Я, напрыклад, з дзяцінства марыла стаць медсястрой і праз шмат гадоў свайго дасягнула: скончыла медыцынскі каледж, стала медыцынскім работнікам. І вось ужо 30 гадоў як верай і праўдай служу медыцыне і людзям. За гэты час паспела стварыць сям’ю, нарадзіць двух выдатных дачок. І так прыемна, што старэйшая з іх, Таццяна, паўтарыла мой шлях: скончыла Віцебскі медуніверсітэт і цяпер працуе ўрачом. Прарасло закінутае мной насенне медыцынскай дынастыі — і я шчаслівая.

Людміла:



— Скажу прама: мае вяршыні яшчэ наперадзе, і хутчэй не вяршыні, а пашырэнне гарызонту. Сёння маё жыццё нагадвае пункцірную лінію: дом-праца-праца-дом. А я мару «праехацца» па новым маршруце: Прага-Рым-Венецыя-Парыж… Адным словам, хачу свет паглядзець, таму, выразна ўяўляючы сваю мэту, з усіх сіл працую над фінансавым складнікам. Я не сумняваюся ва ўласных сілах. Але Вы ўсё ж такі пажадайце мне поспеху наперадзе!

Аляксандр:



— У сваім жыцці я ўзяў мноства вяршынь, але адной з самых стромкіх з іх лічу ўдзел у тэлевізійным праекце «Мой бізнес». Я, калі пра яго даведаўся, даў сабе ўстаноўку: дзейнічай, Саша! І ішоў да гэтай мары ўпэўнена. Ва ўсякім выпадку, удзельнічаў у здымках. А гэта, прабачце, ужо дасягненне. З 800 удзельнікаў выбралі толькі 60! І я тры мінуты ў эфіры цэнтральнага беларускага канала бясплатна рэкламаваў свой праект. Звычайна падобная рэклама каштуе вялізных грошай, а мне пашчасціла. Я, па сутнасці, выцягнуў шчаслівы латарэйны білет, які сыграў мне на руку… Усім чытачам «раёнкі» хачу параіць наступнае: не апускайце рукі на шляху да сваёй вяршыні, нават калі ў нейкі момант яна падасца вам непераадольнай. Імкніцеся, што б ні здарылася, толькі наперад.


Думкамі цікавілася Алена Зялевіч, фота Сяргея Талашкевіча

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каму, як ні пружанцам, ведаць пра гэта! Менавіта таму напярэдадні Дня ўзяцця вяршынь, які будзе адзначацца заўтра ва ўсім свеце — і не толькі альпіністамі! —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика