Асфальтирование улиц и углубление Миранки. В Мире продолжаются работы по благоустройству. 21.by

Асфальтирование улиц и углубление Миранки. В Мире продолжаются работы по благоустройству

15.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зрабіць г.п. Мір прывабным для наведвання і камфортным для пражывання – асноўная мэта, якая лягла ў аснову мерапрыемстваў па комплексным добраўпарадкаванні і развіцці гарадскога пасёлка ў 2018 годзе. Шмат ужо зроблена, некаторыя работы падыходзяць да завяршэння, частка будзе прадоўжана ў наступным годзе.


Параўноўваючы сённяшні знешні выгляд гарадскога пасёлка з тым, якім быў населены пункт, скажам, паўгода таму, можна адназначна сказаць: “Мір прыгажэе на вачах”. На цэнтральнай плошчы вока радуюць адноўленыя фасады Мірскага сельсавета і комплекснага прыёмнага пункта г.п. Мір, універсама “Мірскі” і магазіна “Прамысловы”, аўтакасы “Мір” і кафэ “Рагнеда”.

Змяненні прыцярпелі тэрыторыя Мірскай сярэдняй школы і прылягаючая вуліца Сташэўскай. Добраўпарадкаванне каля навучальнай установы, на якое было накіравана каля 50 тысяч рублёў з раённага бюджэту, было завершана да 1 верасня. А вось вуліца Сташэўскай прадстала ў новым абліччы некалькі тыдняў таму.

– Рэканструкцыя вуліцы працягласцю 343 метры распачалася 20 верасня з падрыхтоўчых работ: работнікі дарожнай арганізацыі знялі старое асфальтавае пакрыццё, дэманціравалі борт, – расказаў галоўны інжынер Карэліцкага ДРБУ-158 Дзмітрый Макарчык. – У выніку праведзеных работ на праезнай частцы было пакладзена новае асфальтабетоннае пакрыццё. Акрамя таго, у выніку рэканструкцыі з’явіліся дзве пляцоўкі для прыпынку аўтатранспарту, стаянка для аўтамабіляў, месца для развароту транспарту і тратуарныя дарожкі. Адным словам, перамяшчэнне як вадзіцеляў, так і пешаходаў стала камфортным і бяспечным.


Свайго зорнага часу дачакалася і вуліца Зорная. Да мадэрнізацыі вуліца, якая знаходзіцца на ўскрайку гарадскога пасёлка, уяўляла сабой звычайную прасёлкавую дарогу. Сёння ж яна мае асфальтабетоннае пакрыццё, асвятленне і тратуарную дарожку. Вуліца Зорная, як і Школьная, агульная працягласць якіх складае 567 метраў, была здадзена ў эксплуатацыю таксама ў мінулым месяцы. На добраўпарадкаванні працавалі работнікі Карэліцкага ДРБУ-158 і РБП-12, а таксама Дзятлаўскага ДРБУ-119 і Навагрудскага ДРБУ-189.

У 2019 годзе працягнецца мадэрнізацыя вуліцы Танкістаў, на якой на сённяшні дзень сіламі РУП “Гроднааўтадар” устаноўлены бардзюры, і капітальны рамонт з мадэрнізацыяй шматпавярховага дома па вул. Сташэўскай, 2.

Не засталася без увагі і асноўная водная артэрыя гарадскога пасёлка – рака Міранка, — работы па ачыстцы і паглыбленні рэчышча якой былі скончаны ў мінулым месяцы. Да таго ж завершана мадэрнізацыя сістэмы вулічнага асвятлення гарпасёлка і газавай кацельні.


На 2019 год запланавана будаўніцтва аб’екта “Водазабеспячэнне г.п. Мір”, які ўключае ў сябе будаўніцтва трох артэзіянскіх свідравін, станцыі абезжалезвання і вадавода ад свідравін да вуліцы Першамайскай. Праграма па шырокамаштабным добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка будзе мець прадаўжэнне ў наступным годзе, што азначае адно: Мір чакаюць чарговыя змены да лепшага.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрабіць г.п. Мір прывабным для наведвання і камфортным для пражывання – асноўная мэта, якая лягла ў аснову мерапрыемстваў па комплексным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика