Каб не гінулі ад пажараў на Асіповіччыне. 21.by

Каб не гінулі ад пажараў на Асіповіччыне

18.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13 снежня на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ганнай Землянухінай з удзелам старшыні райсавета дэпутатаў Сяргея Сувеева, начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярыны Музычэнка, прадстаўнікоў кіраўніцтва абласных структур МУС і МНС прайшло выязное пасяджэнне камісіі для выпрацоўкі мер і каардынацыі работы па прадухіленні гібелі людзей ад пажараў на тэрыторыі Асіповіцкага раёна. Месцам яго правядзення стаў пасёлак Ялізава — другі па значнасці населены пункт на карце Асіповіччыны і, на жаль, адзін з “эпіцэнтраў” пажарнай небяспекі: тут сёлета ў агні загінуў чалавек.


Усяго на сёння ў раёне налічваецца 6 ахвяр пажараў, і гэта вельмі многа. Таму размова вялася аб прычынах і ўмовах, якія спрыяюць трагедыям: ад курэння ў ложку загінула 3 чалавекі, з-за аварыйнага рэжыму работы электраабсталявання — 2, неасцярожнасці пры карыстанні печчу — 1.

 Аналіз недахопаў у рабоце суб’ектаў прафілактыкі атрымаўся аб’ектыўны і досыць жорсткі; прыняты шэраг рашэнняў, прызначаных унесці змены да лепшага ў сістэму прафілактычнай работы. У прыватнасці, да канца года павінны аб-следаваць амаль усе жылыя будынкі горада і раёна, неадкладна прыняць неабходныя меры па прадухіленні пагрозы ўзгарання.

Падсумоўваючы выні-кі выязнога пасяджэння камісіі, Кацярына Музычэнка падкрэсліла, што захаванне жыцця землякоў — адна з ключавых задач, якія стаяць перад тэрытарыяльнымі органамі дзяржаўнага кіравання ўсіх узроўняў. Таму свае абавязкі зацікаўленыя службы павінны выконваць з найвышэйшай адказнасцю і аператыўна. I разуменнем таго, што ў гэтым кірунку дзейнасці дробязей не існуе, даражэй чалавечага жыцця няма нічога.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 снежня на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ганнай Землянухінай з удзелам старшыні райсавета дэпутатаў Сяргея Сувеева, начальніка ўпраўлення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика