Прадметныя алімпіяды. 21.by

Прадметныя алімпіяды

05.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзесяць старшакласнікаў з Глушчыны стануць удзельнікамі абласных алімпіяд, якія пройдуць неўзабаве. Гэтыя вучні атрымалі такую магчымасць, паспяхова выступіўшы на алімпіядах раённых, што праводзіліся ў лістападзе і снежні, расказалі рэдакцыі ў аддзеле па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

Усяго ў алімпіядах па 13 вучэбных прадметах прымала ўдзел 77 вучняў 8—11-х класаў з гімназіі, сярэдняй школы № 1 імя Сяргея Грахоўскага, сярэдняй школы № 2 і Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу, дыпломамі ўзнагароджана 43 навучэнцы. Больш за ўсё дыпламантаў сярод удзельнікаў алімпіяд па грамадазнаўстве (11 чалавек) і англійскай мове (10). Калі гаварыць пра ўстановы адукацыі, то тут несумненны лідар — гімназія, яе навучэнцы запісалі на свой рахунак 26 дыпломаў, у тым ліку ўсе чатыры дыпломы 1-й ступені. Шэсць дыпломаў розных ступеняў заваявалі вучні Заеліцкага НПК (беларуская мова і літаратура (два дыпломы), руская мова і літаратура, грамадазнаўства (два), геаграфія), столькі ж у навучэнцаў СШ № 2 (англійская мова, біялогія, грамадазнаўства (два), фізічная культура і здароўе, фізіка). Пяць дыпломаў атрымалі старшакласнікі сярэдняй школы № 1 — па грамадазнаўстве, беларускай мове і літаратуры, англійскай мове (два), фізічнай культуры.

Асобна заўважу, што ў гэтым годзе ўпершыню праводзілася алімпіяда па прадмеце “фізічная культура і здароўе”, яна складалася з двух тураў. У тэарэтычным школьнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з фізічнай культурай і здаровым ладам жыцця, падчас практычнага здавалі нарматывы, іспыты па плаванні, тэсціраванне па спартыўных гульнях, уключаных у школьную праграму. Прыемна, што першая алімпіяда па гэтым прадмеце, несумненна, не менш важным, чым усе астатнія, аказалася рэзультатыўнай для глускіх школьнікаў: было ўручана сем дыпломаў.

Трое з гэтых сямі дыпламантаў будуць прадстаўляць Глушчыну на абласным этапе алімпіяды па фізічнай культуры — гэта навучэнцы гімназіі Паліна Слічонак і Ягор Якаўлеў і вучаніца сярэдняй школы № 2 Вольга Алёхна. Акрамя іх, у Магілёў на алімпіяды абараняць свой вучнёўскі гонар і гонар раёна адправяцца гімназісты Наталля Дзяшчэня (абслугоўваючая праца), Юліяна Самуйлік і Ангеліна Долбік (руская мова і літаратура), Ксенія Лазоўская (грамадазнаўства), Вераніка Крук (англійская мова), Лізавета Грынявецкая (астраномія) і Максім Гаравікоў з Заеліцкага НПК (беларуская мова і літаратура). Жадаем поспеху!

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяць старшакласнікаў з Глушчыны стануць удзельнікамі абласных алімпіяд, якія пройдуць неўзабаве. Гэтыя вучні атрымалі такую магчымасць, паспяхова выступіўшы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика