“Цуды на Каляды”. 21.by

“Цуды на Каляды”

11.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Цуды на Каляды”
Новы год і Каляды – час цудаў, радасці і падарункаў. Іх робяць сваімі рукамі члены БРСМ і раённай піянерскай арганізацыі падчас акцыі “Цуды на Каляды”, якая  праходзіць у рамках дабрачыннага рэспубліканскага праекта “Нашы дзеці”.
“Сімвал акцыі – чырвоная рукавічка з эмблемамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якая сімвалізуе імкненне моладзі і дзяцей падарыць радасць іншым падчас навагодніх святаў, – расказала метадыст цэнтра дзяцей і моладзі Алена Зуева. – Піянеры нашага раёна прымаюць актыўны ўдзел у акцыі: вырабляюць цацкі сваімі рукамі, прыносяць настольныя гульні, расфарбоўкі, прылады для мастацкай творчасці, спартыўны інвентар, кнігі.
Усё гэта піянеры падарылі дзецям з Обальскага прытулка. Работнікі нашага цэнтра разам з дзецьмі, якія наведваюць заняткі па інтарэсах, правялі гульнявую праграму ў доме сямейнага тыпу, а піянерская дружына СШ № 1 падрыхтавала цікавае свята да Новага года і Калядаў для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі”.
*   *   *

На гэтым тыдні члены пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ Шумілінскай раённай гімназіі наведалі дзяцей у раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі. “Нашы актывісты з валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” самі праявілі ініцыятыву наведаць дзетак, – дзеліцца в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Марыя Камісарава. –  Набылі падарункі і павіншавалі дзяцей з Новым годам і Калядамі”.
Людміла ЗУЙКОВА, Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №4 ад 11.01. 2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Цуды на Каляды” Новы год і Каляды – час цудаў, радасці і падарункаў. Іх робяць сваімі рукамі члены БРСМ і раённай піянерскай арганізацыі падчас акцыі “Цуды на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика