Квітней, родная Беларусь!. 21.by

Квітней, родная Беларусь!

15.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4350.jpg
11 студзеня ў Івацэвіцкім ГДК адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР. У святочнай зале прысутнічалі жыхары раёна, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Сваёй добрасумленнай і адданай працай на карысць роднага краю яны ўпісалі свае імёны ў гістарычны летапіс Івацэвіччыны. Таксама на свята прыехалі дэлегацыі з прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікі розных прафесій, якія працягваюць добрую справу сваіх суайчыннікаў – плённую і стваральную працу на карысць раёна.

Пачалося мерапрыемства з урачыстага гучання Дзяржаўнага  гімна Рэспублікі Беларусь.  Затым вядучыя прапанавалі гасцям успомніць гістарычныя вехі станаўлення нашай краіны. 
На экране "гарталіся" старонкі гісторыі БССР, па якіх прасочваўся паслядоўны шлях станаўлення беларускай дзяржаўнасці.  Абвяшчэнне ССБР, уз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, Вялікая Айчынная вайна, вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пасляваеннае аднаўленне краіны… А відэаролік пра сучасную Беларусь яшчэ раз падкрэсліў, што сёння Рэспубліка Беларусь – незалежная дзяржава, якая заявіла аб сабе на міжнароднай арэне і  ўпэўнена крочыць у будучыню.


Пасля прагляду слайдаў і відэароліка вядучыя запрасілі на святочную сцэну старшыню Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандра Грыцука. У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства Аляксандр Барысавіч згадаў  асноўныя і значныя падзеі ў станаўленні і развіцці Івацэвіцкага раёна з дня ўтварэння БССР і па сённяшні дзень.
– За ўсімі дасягненнямі стаяць людзі, простыя працаўнікі і кіраўнікі. І сёння мы ўдзячны ўсім, хто быў ля вытокаў стварэння раёна, абараніў родную зямлю ад фашысцкай навалы, адрадзіў разбураную вайной  гаспадарку, сваёй плённай працай заклаў падмурак нашым сённяшнім поспехам і дасягненням. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і любові да нашай Бацькаўшчыны, – пажадаў кіраўнік раёна.
Затым старшыня райвыканкама ўручыў узнагароды жыхарам Івацэвіччыны, заслужаным работнікам і прадстаўнікам розных прафесій, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё Івацэвіцкага раёна. 

 Так, Граматай Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё Івацэвіцкага раёна ўзнагароджаны: Пётр Георгіевіч Жышко, які з 1989 па 1998 гады працаваў старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама; Барыс Міхайлавіч Міхнюк, заслужаны работнік прамысловасці, Ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна. Ён дваццаць сем гадоў працаваў генеральным дырэктарам ААТ “Івацэвічдрэў”, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За працоўныя заслугі”; Сяргей Іванавіч Курленя, які дзевятнаццаць гадоў працаваў дырэктарам Даманаўскага вытворча-гандлёвага камбіната. У перыяд яго кіраўніцтва адкрыты цэх вытворчасці вадкага шкла, пабудавана шмат гаспадарчых будынкаў, 22 жылыя дамы для работнікаў камбіната; Сцяпан Аляксандравіч Віктаровіч, які дваццаць два гады кіраваў Целяханскім заводам сталярных вырабаў. За гады яго кіраўніцтва пабудаваны адміністрацыйны будынак завода і спартыўная зала, два шматкватэрныя дамы для работнікаў завода; Валянціна Сцяпанаўна Люсцібер, якая дваццаць дзевяць гадоў адпрацавала тавараведам і дзесяць – намеснікам старшыні Івацэвіцкага райста; Аляксандр Антонавіч Анфілец, які адпрацаваў у калгасе “Зара” (цяпер ААТ “Квасевічы”) 51 год, прайшоў шлях ад трактарыста да механіка, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Іван Сяргеевіч Калінка, працоўны стаж якога у калгасе “Зара” і ААТ “Квасевічы” склаў 39 гадоў, узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы трэцяй ступені; Уладзімір Сцяпанавіч Харужы, які працуе трактарыстам-машыністам у ААТ “Косава”, узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы другой і трэцяй ступені; Алена Васільеўна Сазончык, якая з 1954 года да выхаду на заслужаны адпачынак працавала аграномам у калгасе “Бальшавік” (цяпер ААТ “Падстарынь”), узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, за дасягненні ў вырошчванні бульбы і кармавых буракоў – залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі Выставы Дасягненняў Народнай Гаспадаркі, была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР; Іван Іванавіч Корзан, які 38 гадоў адпрацаваў у СВК “Святая Воля”, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі. Таксама ўзнагароджаны Граматамі Івацэвіцкага райвыканкама, аднак, на жаль, не змаглі прысутнічаць на свяце: Аляксандр Паўлавіч Дуньковіч, які 13 гадоў узначальваў ПМК-18; Іван Мікалаевіч Чырко, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, Ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна; Яўгеній Андрэевіч Крываль, які больш за 20 гадоў быў дырэктарам школы №1 г. Івацэвічы; Сяргей Верамеевіч Струнеўскі, які 33 гады адпрацаваў трактарыстам, брыгадзірам у калгасе “Расія” (цяпер ААТ “Целяханы-агра”), узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Міхаіл Міхайлавіч Гутырка, які 43 гады адпрацаваў трактарыстам у калгасе імя Чапаева (цяпер ААТ “Аброўскі”), мае шматлікія ўзнагароды; Павел Якаўлевіч Малашчук, які больш за 35 гадоў адпрацаваў трактарыстам у калгасе “Расія”, узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.


Пасля цырымоніі ўзнагароджвання адбыўся святочны канцэрт, на якім выступілі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы Івацэвіччыны: Ала Груздзева, Кацярына Ганчарук, Іван Крышталь, Людміла і Сяргей Азаркі,  Кацярына Юдзік, Вадзім Галоўчык, Ларыса Скарына, Дзмітрый Свірыд, Арцём Аўцынаў, аркестр народных інструментаў, дзіцячы танцавальны калектыў дзіцячай школы мастацтваў г. Івацэвічы, дзіцячы ўзорны ансамбль “Забавушка”, ансамбль “Крынічанька” Воленскага СДК, жаночы вакальны ансамбль “Сяброўкі”, вакальная група “Муза-Арт” і народны ансамбль народнай песні “Іванічы”. Дарэчы, напачатку свята ў фае шматлікіх гасцей сустракаў народны духавы аркестр Івацэвіцкага ГДК пад кіраўніцтвам дырыжора Анатолія Юркевіча, побач працаваў буфет, дзе можна было набыць і тут жа за столікамі  паспрабаваць свежую выпечку і іншую прадукцыю Івацэвіцкага райста.

З асаблівым пачуццём радасці і гонару за сваю краіну, з удзячнасцю землякам  за тое, што помняць і шануюць людзей працы, пакідалі святочную залу тыя, хто атрымаў узнагароды ў гэты дзень.
Напрыклад,  Алена Васільеўна Сазончык прыехала на свята з цэлай групай падтрымкі ў складзе старшыні Падстарынскага сельвыканкама Алегам Велясніцкім, дачкой Антанінай і пляменніцай Зінаідай з мужам Канстанцінам. 
– Я хачу падзякаваць кіраўніцтву раёна за такое цудоўнае мерапрыемства і, канешне, за ўвагу. Гэтая ўзнагарода для мяне вельмі дарагая. Як успомню, як мы шмат працавалі, як стараліся, каб наш калгас “Бальшавік” займаў першыя месцы ў спаборніцтвах! Колькі мы вырошчвалі бульбы, буракоў… Колькі машын адгрузілі на Маскву – не пералічыць… І як прыемна, што пра нас помняць, – казала Алена Васільеўна. 
Яна пажадала ўсім жыхарам раёна, сваім аднасяльчанам  моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця. А яшчэ абавязкова працаваць, працаваць добрасумленна і шчыра, каб квітнела родная  Беларусь!
Аляксандра ДЖЭЖОРА, 
фота Ганны ІЛЬЯШЭВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 11 студзеня ў Івацэвіцкім ГДК адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика