Галина Рылкевич из Миратичей: «Благодарю вас, люди в белых халатах!». 21.by

Галина Рылкевич из Миратичей: «Благодарю вас, люди в белых халатах!»

16.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паважаная рэдакцыя! Гэты ліст дасылаю з той мэтай, каб на старонках раённай газеты ў чарговы раз прагучалі добрыя словы пра людзей у белых халатах. Пісаць буду не ад сябе і пра сябе (хаця цалкам далучаюся да напісанага), а ад імя жанчыны, якой прыйшлося паблукаць па бальнічных калідорах.

Галіна Міхайлаўна Рылкевіч з в. Міратычы па-сяброўску дзеліцца перажытым:

“Здароўе здраджвае ў адкрытую, часам не пакідаючы шанцаў на былую ўпэўненасць ні ў ім, ні ў сабе. І тады пачынаеш шукаць выратавання… у леках, працэдурах, урачах. Колькі цярпення і вольнага часу вырвала я сваім нездароўем у галоўнага ўрача агульнай практыкі Райцаўскай бальніцы Клімко М. І.

Вывучыўшы гісторыю маёй хваробы, Мікалай Іванавіч адразу ж накіраваў мяне на абследаванне ў раённае тэрапеўтычнае аддзяленне, сам асабіста адвёз мяне, бо разумеў, што марудзіць нельга. Пасля лячэння ў неўралогіі мяне накіроўваюць у аддзяленне хірургіі. Назіраючы за работай у хірургіі, я адчула, што ў медыцынскіх работнікаў адказная, нялёгкая і такая патрэбная ўсім прафесія.

Працэдурная сястра, Наталля Мікалаеўна Коршун, з пяшчотна-далікатнымі ручкамі, што ўводзяць укол, а здаецца – гладзяць і падбадзёрваюць.

Незабыўнае ўражанне пакінуў малады хірург Дайновіч Віктар Антонавіч, які па некалькі разоў на дзень забягаў у палату, каб справіцца пра маё здароўе, і, бачачы станоўчую дынаміку, на адной назе (вядома ж – малады!) куляй імчаў да іншых пацыентаў. Маладому ўрачу, вядома, нялёгка спраўляцца з кантынгентам хворых, але ж побач — калегі.

Галоўны памочнік – загадчык аддзялення Часлаў Станіслававіч Готта — працуе ў прафесіі вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў. Удзячна ад душы за іх клопат, прафесіяналізм і шчырасць, за іх добрыя словы і “цудатворныя” дзеянні! Затым трапіла я ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Тут ізноў мусіла ўпэўніцца, што пераацаніць працу людзей, якія прысвяцілі сябе медыцыне, складана.

Загадчык аддзялення Чыжык Вольга Мікалаеўна, лечачы ўрач Звонка Вераніка Сяргееўна — невыпадковыя людзі ў сваёй прафесіі, а ўважлівыя і кампетэнтныя спецыялісты.

Словы прыязнасці хочацца выказаць і ў адрас загадчыка фізіятэрапеўтычнага аддзялення Шашко А. І., які штодня цікавіўся станам майго здароўя, раіў, якія працэдуры больш дасканалыя.

Я прайшла доўгі і няпросты шлях да выздараўлення. Вярнулася дамоў, да звыклага ладу жыцця і не магу не сказаць слоў удзячнасці, бадай, за самую гуманную справу ўсім, хто стаіць на варце здароўя людзей, — ад урачоў да малодшага медперсаналу.”

Таісія МУХІНА,
аграгарадок Райца

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя! Гэты ліст дасылаю з той мэтай, каб на старонках раённай газеты ў чарговы раз прагучалі добрыя словы пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика