Наш опрос: Есть ли справедливость в этом мире?. 21.by

Наш опрос: Есть ли справедливость в этом мире?

18.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Свет справядлівы!» — кажуць адныя. «Няма ў свеце ніякай справядлівасці!» — адказваюць іншыя. А што з гэтай нагоды думаюць пружанцы? — пра гэта журналісты «раёнкі» даведаліся на вуліцах горада.
Вольга:



— Што такое справядлівасць? Цяжка сказаць. Паняцце справядлівасці гэтак жа падуладнае модзе, як жаночыя ўпрыгажэнні. Супалі нашы інтарэсы з грамадскімі — ага, справядлівасць ёсць. Не супалі — і след ад яе знік. Лічу, што сапраўдная справядлівасць — гэта ўнутраны стан, настрой душы. Жыві сам па-чалавечы, стаўся да ўсяго непрадузята — вось і ўся справядлівасць. Самалюбівы чалавек не можа дзейнічаць правільна. Я стараюся адэкватна разбіраць усе свае дасягненні або памылкі. І нікога ў іх не вінавачу. Марыш аб справядлівасці — дзейнічай сам!

Таццяна:



— Роўнае — роўным, няроўнае — няроўным, кожнаму сваё? Для кожнага чалавека справядлівасць свая, не падобная на справядлівасць іншых людзей. Таму на гэта пытанне адказаць вельмі цяжка. Вось, напрыклад, калісьці ва ўніверсітэце выкладчык мне занізіў адзнаку. Для мяне і маіх сяброў гэта здалося абуральнай несправядлівасцю, а выкладчык так не лічыў. Я знервавалася, а ён быў спакойны, як скала. Не ведаю, дзе ён зараз, але я да гэтага часу перапісваюся з сябрамі, якія дагэтуль лічаць той выпадак несправядлівым. У маладосці я лічыла, што справядлівасць — мінімум таго, што я магу чакаць ад іншых, у сталым узросце пераканалася, што гэта максімум.

Цімафей:



— Справядлівасць? Гэта тое, што дае свабоду ад неаб’ектыўнасці. Справядлівы чалавек аднолькавыя ўчынкі людзей з рознымі сацыяльнымі статусамі ацэньвае аднолькава. Разуменне справядлівасці, як і мудрасці, прыходзіць з гадамі: у дзяцінстве мне здавалася, што бацькі дарэмна мяне каралі, а жыццё паказала, што правільна рабілі. Памятаю, як у школе адчайна спрачаўся з аднакласнікам з нагоды нейкага (ужо дакладна не памятаю) несправядлівага, як мне здавалася на той момант, рашэння настаўніка, а пазней высветлілася, што абодва не мелі рацыі. Дарэчы, хачу сказаць, што ў школе мне сваёй справядлівасцю імпанавала адна настаўніца — Тамара Сцяпанаўна Ляўчук, якая выкладала ў нас гісторыю. Вось у яе не было розніцы: безумоўны выдатнік ці безнадзейны двоечнік. У ацэнцы ведаў для яе ўсе былі роўныя, за што я ёй вельмі ўдзячны.

Яўгенія:



— У мяне невялікі жыццёвы вопыт — толькі 16 гадоў! — таму судзіць аб справядлівасці мне вельмі складана. Але, вядома ж, я паспела сустрэцца ў жыцці як са справядлівымі, так і не вельмі рашэннямі. Былі такія моманты, што здавалася, усё разбуралася з-за подласці людзей. Але праходзіў час, і тыя людзі, якія дзейнічалі несправядліва, у выніку самі аказваліся не ў лепшым становішчы… Усё, што ні робіцца, — да лепшага. Жыццё, у цэлым, — справядлівая рэч. Добрыя намеры і справы абавязкова будуць узнагароджаны, а злыя — асуджаны, заслугі рана ці позна прызнаюцца, а злачынствы будуць пакараныя.

Мікалай Мікалаевіч і Галіна Мікалаеўна:



— Як казаў нехта з вялікіх: «На свята дабра і справядлівасці ў многіх ужо няма чаго надзець». Я былы вайсковец, здавалася б, усяго ў жыцці наглядзеўся, але адзін выпадак да гэтага часу не магу забыць: больш за 20 гадоў таму са мной абышліся несправядліва, калі замест 3-пакаёвай кватэры мне далі 2-пакаёвую. Вось і ўся праўда жыцця.
— Падумаеш, няўжо ў жыцці гэта самае галоўнае?! Я абсалютна не пакрыўдзілася на тую сітуацыю, таму што заўсёды была ўпэўненая: усё, што табе дзесьці не дадалі, у жыцці абавязкова вернецца: калі не табе, то дзецям ці ўнукам… Час прайшоў, і што мы маем цяпер? Вельмі добра ўладкаваных дзяцей! Адзін пабудаваў дом, другі — кватэру. Вось бачыце, як добра! Бог усе непрыемнасці выправіў на нашу карысць.

Мікіта:



— Гледзячы на трыумф зла і несправядлівасці ў гэтым свеце, сумняваюся, што ёсць вышэйшая справядлівасць, якую многія называюць проста Богам. Калі б ён быў, то не дапусціў бы столькі гора і болю на зямлі. Часта кажуць, што на вайне няма атэістаў, а я, наадварот, сцвярджаў бы, што на вайне яны якраз і з’яўляюцца. Жыццё, у цэлым, — несправядлівая штука. Тыя, хто абышоўся калісьці са мной несправядліва, так і не былі пакараныя ні Богам, ні лёсам. Але я не крыўдую і не бачу сэнсу нешта даказваць. Лепш заўсёды прамаўчаць і не шукаць праўды. Можа, яе ўвогуле няма?
Думкамі цікавілася Алена Зялевіч, фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Свет справядлівы!» — кажуць адныя. «Няма ў свеце ніякай справядлівасці!» — адказваюць іншыя. А што з гэтай нагоды думаюць пружанцы? — пра гэта журналісты «раёнкі»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика