«Мы принимали присягу». 19 января отмечается День спасателя. 21.by

«Мы принимали присягу». 19 января отмечается День спасателя

19.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнікі службы па надзвычайных сітуацыях двойчы на год адзначаюць прафесійнае свята: побач з традыцыйным летнім Днём пажарнай службы, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, два дзесяцігоддзі таму быў устаноўлены Дзень выратавальніка, які адзначаецца 19 студзеня. Як сцвярджаюць самі супрацоўнікі, менавіта зімняе свята можна лічыць «паўнацэнным», бо сёння служба адказвае за ліквідацыю не толькі пажараў, але і многіх іншых надзвычайных сітуацый, якія могуць здарыцца ў быце ці на вытворчасці. Таму практычна кожны беларус ведае, што тэлефон «101» — гэта служба выратавання.
За мінулыя 20 гадоў з дня ўтварэння нацыянальнай службы выратавання склалася сапраўдная каста прафесійных, адданых сваёй рабоце людзей. За плячыма многіх з іх — гераічныя ўчынкі, здзейсненыя не толькі ў час дзяжурстваў, але і ў хвіліны законнага адпачынку. Дарэчы, выратавальнік нярэдка становіцца прыкладам для іншых сваім ладам жыцця, адносінамі да ўскладзеных абавязкаў, актыўным удзелам у грамадскім жыцці. Ён становіцца прыкладам для тых, хто толькі прыйшоў служыць, хто толькі плануе прысвяціць сваё жыццё ратаванню людзей. І нават для тых, хто проста жыве побач.
«Мы прымалі прысягу»
Менавіта ў гэтыя тры словы ўкладваюць сэнс сваёй службы Мікалай Мікалаевіч Пятрашка і Васіль Пятровіч Бароўскі, работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста ў г.п.Ружаны. Ветэраны сцвярджаюць: «Нам даручана ахоўваць спакой людзей, іх здароўе і маёмасць. У гэтым мы прысягалі, і ад такой клятвы адмовіцца нельга».



Двое сяброў нарадзіліся і дзіцячыя гады правялі ў пасёлку ледзь не на адной вуліцы. Разам пайшлі ў школу, дзе вучыліся ў паралельных класах, і літаральна ў адзін дзень амаль 25 гадоў таму вырашылі апрануць форму пажарных.
Для кожнага з іх служба складвалася па-свойму.
Мікалай Мікалаевіч быў назначаны начальнікам каравула спачатку ў Ружанах, потым служыў у Высокім, у Пружанах. І толькі ў жніўні 2012 года вярнуўся на малую ра-дзіму на пасаду начальніка паста.
— За чвэрць стагоддзя змянілася многае,— успамінае Мікалай Мікалаевіч.— Пост займеў у апошнія гады сучасную тэхніку, дзякуючы чаму нашы аперацыйныя магчымасці выраслі на некалькі парадкаў. На баявым дзяжурстве ў нас зараз дзесяцітонная аўтацыстэрна «МАЗ», якая можа выконваць такі фронт работ, як чатыры былыя «ГАЗы». Таму цяпер мы выязджаем на выклікі не толькі па сваёй зоне адказнасці, а яшчэ аказваем дапамогу калегам у Івацэвіцкім і Слонімскім раёнах. З улі-кам той адлегласці, на якую даводзіцца выязджаць, такая тэхніка — выдатны памочнік па службе.
Змяненні адбыліся не толькі ў аўтамабільным парку паста. У дапамогу пажарным набыта больш надзейнае аварыйна-выратавальнае аснашчэнне і абмундзіраванне. Падчас ліквідацыі надзвычайных здарэнняў работнікі выкарыстоўваюць сучасныя прыстасаванні, якія абараняюць жыццё пажарных, і магутныя інструменты, з дапамогай якіх можна літаральна на кавалкі разабраць пашкоджаную машыну, каб дастаць з салона пацярпелага. На Ружанскім пасту пад кіраўніцтвам М.М.Пятрашкі створана і група выратавання на вадзе, спецыялісты якой таксама маюць усё неабходнае.
Безумоўна, павелічэнне аб’ёмаў работы пашырыла адказнасць службоўцаў і патрабаванні да іх. Гэта відавочна на жыццёвым прыкладзе В.П.Бароўскага. Ён уладкаваўся на пост спачатку пажарным і толькі праз некалькі гадоў, калі павысіў свой вадзіцельскі клас, сеў за руль спецыяльнага аўтамабіля. І дагэтуль вадзіцель пастаянна праходзіць павышэнне кваліфі-кацыі, каб дасканала кіраваць больш магутнай машынай.
— «ГАЗ 53», за руль якога я сеў адразу, не зможа параўнацца ні па хуткасці, ні па ўмяшчальнасці з цяперашнімі «МАЗамі»,— дзеліцца Васіль Пятровіч.— Калі зараз выязджаеш на трывожны выклік, то разумееш, што ў цябе ёсць усе магчымасці дапамагчы людзям.
Але адрозніваюцца сябры хіба што паслужным спісам. Абодва ажаніліся з ружанскімі прыгажунямі і гадуюць дзяцей. У М.М.Пятрашкі — трое сыноў, а ў В.П.Бароўскага — дзве дачкі, і гэта мужчыны лічаць магчымасцю ў будучым яшчэ і парадніцца сем’ямі. Як зазначаюць ветэраны, яны з адабрэннем прынялі б выбар сваіх дзяцей, калі б у аднаго сыны вырашылі стаць выратавальнікамі, а ў другога дочкі пажадалі выйсці замуж за прадстаўнікоў гэтай гераічнай прафесіі.
Чаму ж М.М.Пятрашка і В.П.Бароўскі на працягу столькіх гадоў застаюцца аднадумцамі? Таму што яны аднолькава адносяцца да сваіх абавязкаў і прынесенай прысягі, а таксама маюць адзінадушнае меркаванне зрабіць менавіта такі ж прафесійны выбар, калі б выпаў шанец нешта памяняць у сваім жыцці.


Калі рыхтаваўся нумар, стала вядома, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны старшы прапаршчык унутранай службы Васіль Пятровіч Бароўскі.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі службы па надзвычайных сітуацыях двойчы на год адзначаюць прафесійнае свята: побач з традыцыйным летнім Днём пажарнай службы, згодна з Указам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика