Кореличчина поздравляет сотрудников и ветеранов районного отдела по чрезвычайным ситуациям. 21.by

Кореличчина поздравляет сотрудников и ветеранов районного отдела по чрезвычайным ситуациям

19.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём выратавальніка і 20-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях!

Ваша штодзённая праца па папярэджанні надзвычайных сітуацый, аператыўнасць і зладжанасць дзеянняў выклікаюць удзячнасць і павагу жыхароў раёна.

На рахунку раённай службы па надзвычайных сітуацыях нямала дасягненняў, якія сведчаць аб добрай прафесійнай вывучцы і вернасці службоваму абавязку. Выказваем упэўненасць, што шматгадовыя традыцыі службы, памножаныя на сучасны вопыт і веды, будуць і ў далейшым залогам надзейнай абароны жыцця нашых людзей.

У дзень вашага прафесійнага свята жадаем усім работнікам і ветэранам службы моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе.
Няхай у вашых сем’ях пануюць мір, любоў і згода!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём выратавальніка і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика