Делегация Осиповичского района приняла участие в торжественном мероприятии, посвященном 100-летию БССР. 21.by

Делегация Осиповичского района приняла участие в торжественном мероприятии, посвященном 100-летию БССР

21.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СIМВАЛIЧНА, што ўрачыстае мерапрыемства ў Магілёве, прысвечанае 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прайшло менавіта 15 студзеня — у дзень, калі ў 1938 годзе рашэннем I сесіі Вярхоўнага Савета СССР і была ўтворана наша вобласць.

У ім прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Кароцін, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі гаррайвыканкамаў і Саветаў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь.


На здымку дэлегацыя нашага раёна (злева направа): былы другі сакратар гаркама КПБ Яўген Врублеўскі, старшыня райарганізацыі ветэранаў Міхаіл Слесарэнка, заслужаны работнік культуры Беларусі Анатоль Тамашэўскі, кавалер ордэна Пашаны, ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч, старшыня райвыканкама Павел Налівайка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец, «Чалавек года-2001» Уладзімір Роўбель, дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Антаніна Сцяпанава і галоўны рэдактар газеты “Асіповіцкі край”, “Чалавек года-2012” Віталь Кулакоў.

Адкрываючы ўрачыстасць, Дзмітрый Iванавіч спыніўся на найбольш значных этапах развіцця роднай рэспублікі і звярнуў увагу, што на долю Магілёўшчыны прыпадае прыкладна дзясятая частка аб’ёмаў прамысловай і каля 15% сельскагаспадарчай вытворчасці краіны. Прадукцыя прадпрыемстваў запатрабавана на рынках больш за 110 дзяржаў, развіваецца сацыяльная сфера, штогод уводзяцца ў эксплуатацыю значныя для рэгіёна аб’екты ў сферах аховы зда-роўя, адукацыі, спорту і культуры.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў цёпла падзякаваў усім, хто сваёй дзейнасцю прыносіць аўтарытэт і славу вобласці, і ўручыў заслужаным людзям Прыдняпроўскага краю памятныя  юбілейныя медалі за шматгадовую бездакорную працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя БССР. Прыемна, што ў ліку ўзнагароджаных і Уладзімір Iванавіч Роўбель, кавалер ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і Пашаны, ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна.

Аб векавой гісторыі Беларусі прысутным у зале Палаца культуры вобласці распавёў святочны канцэрт, падмацаваны фота- і кінахронікай, у праграму якога арганічна ўпісаліся і асіповіцкія народныя калектывы «Вязанка» і «Парадыз».

Фота Міхася КарпечанкI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СIМВАЛIЧНА, што ўрачыстае мерапрыемства ў Магілёве, прысвечанае 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прайшло менавіта 15 студзеня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика