На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке. 21.by

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

Размер текста:
A
A
A

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

Звыш 200 чалавек з усёй Сенненшчыны  сталі ўдзельнікамі традыцыйнага для рэгіёну конкурсу “Сенненская юшка” і зімовай рыбалкі, арганізаваных РК ГА “БРСМ”, адзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сектарам спорту і турызму райвыканкама.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

 Мерапрыемства, накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку сярод моладзі, праходзіла ў парку 40-годзя Перамогі і на Сукрэменскім возеры ў Сусветны дзень снегу. У яго праграме значыліся таксама лыжныя гонкі.

 Сёлета заяўкі на ўдзел у лыжных гонках падалі 8 каманд. А магло быць і больш.

 На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

— Трэба дапрацоўваць палажэнне аб удзеле ў спаборніцтвах, — лічыць Сяргей Гарбачоў, начальнік сектара спорту і турызму. — На жаль, знайсці дзве жанчыны ўзростам да 31 года, якія маглі б прыняць удзел у каманднай лыжнай эстафеце, не так і проста. У выніку РАНС выступіў па-за конкурсам, хоць каманда паказала найлепшы час. Ужо ў наступным годзе, мяркуецца, дазволіць уключаць у склад каманд і членаў сямей работнікаў арганізацый.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

 Сярод каманд, за якія, нагадаем, выступалі па 4 спартсмены ( 2 мужчыны і 2 жанчыны), першае месца занялі прадстаўнікі адзела па адукацыі райвыканкама. Другі вынік паказала каманда сектара спорту і турызму, трэці — Бугушэўскага лясгаса.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

 Надвор’е спрыяла аматарам лыж. А вось рыбная лоўля яўна не задалася. Клёву практычна не было нават у самых спрактыкаваных рыбакоў, хоць на лёд выйшлі 20 чалавек, якія прадстаўлялі 12 арганізацый раёна. Зрэшты, такія абставіны не адбіліся на смакавых якасцях юшкі, бо ва ўмовах конкурсу не было агаворана, што яна павінна рыхтавацца з рыбы, злоўленай пад час спаборніцтваў.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

Кожная каманда прыехала са сваім наборам для юшкі. Нехта зварыў яе з чырвонай рыбы, набытай у магазіне, нехта загадзя налавіў акунёў, яршоў на іншых вадаёмах. А каманда Багушэўскага спіртзавода зварыла юшку на бульёне з пеўня! Так што,  вызначыць лепшую страву членам журы было вельмі няпроста.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

 — З самага пачатку меркавалася ацэньваць юшку ў трох намінацыях, — расказала Марына Наваковіч, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”. — Аднак пасля таго, як стала зразумела, што сярод рыбакоў узнагароджваць няма каго, пералік намінацый у конкурсе “Сенненская юшка” вырашылі павялічыць.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

 У выніку самай смачнай была прызнана юшка, прыгатаваная камандамі РЭСа і Сенненскай школы-інтэрната. Найлепшай прэзентацыя атрымалася ў РЦГЭ. Камандзе РУП ЖКГ таксама прысудзілі першае месца, як было сказана пры ўручэнні граматы і прыза, — “За ўсё”. Журы ўлічыла і смакавыя якасці юшкі камунальнікаў, і яе прэзентацыю, і сервіроўку стала, а галоўнае — згуртаванасць, камандны дух. Яшчэ 5 каманд атрымалі граматы за другое месца ў галоўным конкурсе свята адпачынку і снегу.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

 У той дзень на Сінаях сапраўды мала хто звяртаў увагу, якое месца заняла тая ці іншая каманда. Людзям, што сабраліся разам на ўлонні прыроды, было добра ад сумесных дзеянняў, ад лёгкага марозу і іскрыстага снегу.

На Сенненщине прошли соревнования по зимней рыбалке

Фота прадастаўлена Аляксандрам Карбоўскім.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звыш 200 чалавек з усёй Сенненшчыны  сталі ўдзельнікамі традыцыйнага для рэгіёну конкурсу “Сенненская юшка” і зімовай рыбалкі, арганізаваных РК ГА “БРСМ”,...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика