Остались в камне немые взгляды. Кореличчина вспоминает погибших в Афганистане земляков. 21.by

Остались в камне немые взгляды. Кореличчина вспоминает погибших в Афганистане земляков

11.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры дзясяткі гадоў аддзяляюць нас ад вайны ў Афганістане. Падчас баявых дзеянняў на афганскай зямлі загінулі тысячы юнакоў, у тым ліку чатыры жыхары Карэліцкага раёна.

Георгій ТАТУР

Нарадзіўся 26 ліпеня 1951 года ў в. Вышкава. У 1966 годзе скончыў 8 класаў Турэцкай сярэдняй школы, у 1969 годзе – Калінінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1975 годзе – Маскоўскі ваенны інстытут замежных моў. Служыў у Афганістане. Начальнік разведкі палка, капітан. Загінуў 13 красавіка 1981 года ў час наступальнай баявой аперацыі. Пахаваны ў в. Турэц. За баявыя заслугі ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (адным з іх пасмяротна).

Мікалай КУЗЬМІЦКІ

Нарадзіўся 20 лістапада 1962 года ў в. Засімавічы Слонімскага раёна. У 1979 годзе скончыў Лукскую сярэднюю школу, паступіў у Мінскі машыннабудаўнічы тэхнікум. У 1981 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у Афганістане. Радавы Мікалай Кузьміцкі загінуў 16 сакавіка пры выратаванні параненагаваенна служачага. Пахаваны ў в. Крышылоўшчына. За мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Сяргей ФІЛОНЧЫК

Нарадзіўся 7 лютага 1966 года ў в. Плужыны. У 1983 годзе скончыў Варанчанскую сярэднюю школу, у 1984 годзе – Лідскую аўташколу ДАССАФ. Да арміі працаваў механізатарам у саўгасе “Варонча”. У красавіку 1984 года прызваны на службу ў армію і накіраваны ў Афганістан, быў вадзіцелем. Радавы Сяргей Філончык загінуў 8 ліпеня пры выкананні баявога задання ад разрыву снарада. Пахаваны ў в. Варонча. За мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Васіль ФЕДАРАКА

Нарадзіўся 12 сакавіка 1964 года ў в. Зарэчча. У 1981 годзе закончыў Смольчыцкую сярэднюю школу, потым курсы трактарыстаў у Карэліцкім вучэбна-вытворчым камбінаце. Вучыўся ў Мінскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы №34. У сакавіку 1982 года прызваны ў рады Узброеных Сіл. Служыў у Афганістане. 24 студзеня 1984 года пры выкананні баявога задання радавы Васіль Федарака быў паранены ў галаву, на наступны дзень яго не стала. Пахаваны ў в. Зарэчча. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

P.S. ПРАЗ АФГАНСКУЮ ВАЙНУ ПРАЙШЛІ 620 ТЫСЯЧ САВЕЦКІХ САЛДАТАЎ І АФІЦЭРАЎ, З ІХ 28 ТЫСЯЧ 832 БЕЛАРУСА, 150 НАШЫХ ЗЕМЛЯКОЎ-КАРЭЛІЧЧАН. 771 БЕЛАРУС НЕ ВЯРНУЎСЯ З АФГАНІСТАНА, У ТЫМ ЛІКУ 4 НАШЫХ ЗЯМЛЯКА.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры дзясяткі гадоў аддзяляюць нас ад вайны ў Афганістане. Падчас баявых дзеянняў на афганскай зямлі загінулі тысячы юнакоў, у тым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика