Аптэка змяніла прапіску. 21.by

Аптэка змяніла прапіску

13.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4385.jpg

Аптэка №244 Брэсцкага РУП «Фармацыя», якая раней размяшчалася па адрасе вул. Леніна, 50, пераехала ў больш прасторнае памяшканне і ўжо прымае пакупнікоў па новым адрасе: вул. Леніна, 43/4 (будынак ля «Універмага»). 

 

Не хвалюйцеся, што не зможаце адшукаць аптэку па новым адрасе, з вуліцы Леніна добра відаць неонавая вывеска, якая скіруе вас у патрэбнае памяшканне.
Раздзяліць гэтую ўрачыстую падзею і перарэзаць чырвоную стужку  былі запрошаны Наталля Азарка, загадчыца Івацэвіцкай цэнтральнай раённай аптэкі №9; намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Велікаселец; Алена Ламека, генеральны дырэктар Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»; галоўны ўрач УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» Васілій Юзэфовіч; галоўны ўрач ДУ «Івацэвіцкі райЦГіЭ» Аляксандр Ковыш. 
Алена Ламека адзначыла, што ў Івацэвічах вельмі актыўна развіваецца аптэчная сістэма, аптэкі зараз – у крокавай даступнасці, яны месцяцца ва ўсіх сеткавых магазінах, у цэнтры горада і ў жылым сектары. Віншуючы работнікаў аптэкі і першых наведвальнікаў, Аляксандр Велікаселец пажадаў усім здароўя. Каб людзі менш хварэлі, а прадпрыемства ўсё ж працавала паспяхова, то параіў лепш набываць прафілактычныя сродкі і вітаміны.  Тым больш, што ў аптэцы прадстаўлены шырокі выбар такіх тавараў. 
 
Загадчыца аптэкі Ганна Люшкевіч расказала, што за час існавання аптэкі ўстанова прырасла пастаяннымі кліентамі, але ўсе яны выказалі намер прыходзіць і ў новае памяшканне аптэкі, тым больш, што яно не вельмі далёка ад ранейшага.
 
Практычна ўсе аптэкі раёна забяспечаны праграмным комплексам «Беларуская аптэка». Усталяваны ён і тут. Дадзеная праграма дазваляе ў рэжыме рэальнага часу бачыць інфармацыю аб наяўнасці лекавых сродкаў. Аптэчная сістэма сёння прадстаўляе шырокі спектр паслуг, а з мэтай паляпшэння даступнасці лекавага забеспячэння – зніжкі пэўнай катэгорыі грамадзян (пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям, дзецям ва ўзросце да трох гадоў) у памеры 5 працэнтаў ад кошту рэалізуемага тавару, зніжкі прадстаўляюцца і ў рамках рэалізацыі праекта «Электронны рэцэпт». Застаецца дадаць рэжым работы аптэкі: з панядзелка па пятніцу – з 9.00 да 18.00, у суботу – з 10.00 да 15.00. Абедзенны перапынак з 14.00 да 15.00. Выхадныя – нядзеля і святочныя дні. 

На здымку: загадчыца аптэкі Ганна Люшкевіч.
 
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І сёння знаходзіцца бліжэй да цэнтра  
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика