Мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана, адбыўся ў Кіраўску. 21.by

Мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана, адбыўся ў Кіраўску

18.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана,  адбыўся ў райцэнтры каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, члены раённага выканаўчага камітэта, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, моладзь, жыхары горада і раёна.

“30 год аддзяляе нас ад таго памятнага дня, калі савецкія войскі пакінулі абпаленую вайной зямлю Афганістана, — адзначылі вядучыя мерапрыемства. — Гэтая вайна закранула лёсы многіх нашых суайчыннікаў. У гэты дзень мы ўшаноўваем воінаў-інтэрнацыяналістаў, самааддана вырашаўшых ускладзеныя на іх баявыя задачы, і схіляем галовы перад сем’ямі, якія не дачакаліся сваіх родных і блізкіх”.

Да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што 15 лютага 1989 года апошняя калона савецкіх войск пакінула тэрыторыю Афганістана. Мы аддаем даніну павагі і выказваем глыбокую ўдзячнасць воінам-інтэрнацыяналістам, якія сумленна і мужна выканалі свой воінскі і грамадзянскі абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Праз буйнейшую антытэрарыстычную кампанію, якая доўжылася больш 9 год, прайшло звыш 700 тысяч ваеннаслужачых, з іх больш 30 тысяч беларусаў, у тым ліку 82 кіраўчаніны. Траім нашым землякам не суджана было вярнуцца дадому — гэта Пётр Петрусевіч, Віктар Шумілаў, Аляксандр Ядлоўскі, пасмяротна ўзнагароджаныя ордэнам Чырвонай Зоркі.

Верныя прысязе, падкрэсліў кіраўнік раёна, нашы салдаты гераічна змагаліся на афганскай вайне, праявіўшы свае лепшыя якасці: патрыятызм, адданасць і вернасць Айчыне, адвагу, высокую грамадзянскасць і свядомасць.

76 ваеннаслужачых былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 103 узнагароджаны ордэнам Леніна, амаль 2 тысячы — ордэнам Чырвонага Сцяга, больш 52-х тысяч — ордэнам Чырвонай Зоркі.

У цяперашні час у Беларусі пражывае парадку 27 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, прымаўшых удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана.

У сувязі з 30-годдзем вываду савецкіх войск з Афганістана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны юбілейны медаль “30 год вываду савецкіх войск з Афганістана”, якой узнагароджваюцца воіны-інтэрнацыяналісты, унёсшыя значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем’яў загінуўшых.

Звяртаючыся за воінаў-інтэрнацыяналістаў, Аляксандр Бутараў адзначыў: “Вы змаглі зберагчы і пранесці праз гады святое, непарушнае братэрства, якое дапамагло вам выжыць, выстаяць, прайсці праз усе жыццёвыя выпрабаванні.

Сёння, ва ўмовах новых выклікаў сучаснасці, наша дзяржава высока цэніць ролю воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўмацаванні згоды ў грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, стойкасці і беззапаветнага служэння Айчыне”.

Старшыня райвыканкама ўручыў юбілейныя медалі “30 год вываду савецкіх войск з Афганістана” шэрагу воінаў-інтэрнацыяналістаў раёна, а таксама родным загінуўшых воінаў, узнагароджаных гэтым медалём пасмяротна: сястры Аляксандра Ядлоўскага Людміле, сястры Пятра Петрусевіча Марыі Аўраменка.

Слова было прадастаўлена старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрыю Сафронаву, начальніку адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята Андрэю Гайдукевічу.

У гонар памяці аб загінуўшых земляках дзяўчынкі вынеслі запаленыя лампадкі. Прысутныя застылі ў мінуце маўчыння. Да памятнага знака былі ўскладзены вянкі і кветкі.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана,  адбыўся ў райцэнтры каля памятнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика