З 18 па 25 лютага ў Мірскім замку праходзяць Дні роднай мовы. 21.by

З 18 па 25 лютага ў Мірскім замку праходзяць Дні роднай мовы

19.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Шаноўныя сябры, 18-25 лютага музей «Замкавы комплекс «Мір» праводзіць акцыю «Дні роднай мовы ў Мірскім замку», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

На працягу тыдня:
— экскурсіі па Паўночным корпусе Палацавай часткі Мірскага замка па дамоўленнасці/жаданні наведвальнікаў будуць праводзіцца на беларускай мове;
— у касавай залі наведвальнікаў чакае выстава друкаваных і электронных выданняў Музея «Замкавы комплекс «Мір» на беларускай мове; вы можаце прайсці тэст на веданне лексікі беларускай мовы ў дачыненні да Мірскага замка;
— у Instagram, ВКонтакте, Facebook прапануем тыднёвую рубрыку «Куфэрак музейных скарбаў», дзе штодня можна будзе знаёміцца з музейнымі экспанатамі, і з якой вы даведаецеся, як на беларускай мове гучаць назвы музейных прадметаў.

Для вучняў ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір»:
— 20 лютага будзе праведзены музейны занятак «Ад усяго сэрца самы лепшы пачастунак» (у 15:00).
— 21 лютага будзе ўпершыню праведзены музейны занятак «У абарону сваёй зямлі» (у 15:00).

Служба інфармацыі polymia.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаноўныя сябры, 18-25 лютага музей «Замкавы комплекс «Мір» праводзіць акцыю «Дні роднай мовы ў Мірскім замку», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика