Новый состав, командный дух, большие перспективы. В Кореличском строительном профлицее состоялась отчетно-выборная конференция первичной профсоюзной организации. 21.by

Новый состав, командный дух, большие перспективы. В Кореличском строительном профлицее состоялась отчетно-выборная конференция первичной профсоюзной организации

20.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У прафсаюзным жыцці Карэліччыны 2019 год надзвычай важны і адказны. У першую чаргу, гэта звязана са справаздачна-выбарчай кампаніяй ва ўсіх структурных падраздзяленнях раённага аб’яднання прафсаюзаў, фарміраваннем новога складу прафактыву, падвядзеннем вынікаў за мінулую пяцігодку і вызначэннем асноўных накірункаў дзейнасці на будучыню.


Першым у Карэліцкім раёне сярод 23 пярвічных арганізацый прафсаюзаў работнікаў АПК справаздачна-выбарчую канферэнцыю правёў калектыў УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй”.

Пасля выбараў працоўнага прэзідыума пад старшынствам Генадзія Арцюха і з удзелам Таццяны Гурынай у якасці сакратара і старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай, падліковай камісіі ў складзе Мікалая Рабко і Наталлі Дзянькевіч, рэдакцыйнай камісіі па дапрацоўцы пастанаўленняў справаздачна-выбарчага сходу, куды ўвайшлі Марыя Мялешка і Ала Скобля, і зацвярджэння рэгламенту працы на канферэнцыі былі заслуханы даклады.


Першым выступіў са справаздачай аб працы прафсаюзнага камітэта ліцэя за перыяд з 9 красавіка 2014 года па люты 2019 года яго старшыня Валерый Міхей: “Дэвіз прафсаюзаў – наша сіла ў адзінстве. Таму ў мінулыя пяць гадоў галоўнымі задачамі для нас сталі ўмацаванне калектыва і павелічэнне колькасці членаў прафсаюза. Мы імкнуліся, каб усе нашы работнікі былі аб’яднаныя не толькі працоўнай дзейнасцю, але і дапамагалі адзін аднаму ў пэўных жыццёвых абставінах. Бо толькі ў такой дружнай камандзе ёсць месца новым творчым пачынанням, прафесійнаму росту, прагрэсіўным ідэям. Важна, каб людзі адчувалі сябе на працы ўтульна і ўпэўнена”.


Таксама ў дакладзе закранулі такія тэмы, як заключэнне калектыўнага дагавора, афармленне працоўных кніжак, графік водпускаў, матэрыяльная дапамога, арганізацыя вольнага часу, ахова працы, праходжанне медагляду і іншыя актуальныя пытанні.

Алена Чачотка падчас справаздачы па дзейнасці рэвізійнай камісіі акцэнтавала ўвагу на рацыянальным выкарыстанні прафсаюзных узносаў, а таксама дала добрую адзнаку працы іншых камісій пярвічнай арганізацыі, выкананню пастаноў і вядзенню дакументацыі.

Пасля дакладаў старшыня працоўнага прэзідыума, дырэктар ліцэя Генадзій Арцюх разам з калектывам прызнаў здавальняючай дзейнасць пярвічнай арганізацыі і падзякаваў актывістам за іх няпростую грамадскую працу.

Старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Ірына Пянькоўская таксама звярнулася да прысутных з добрымі словамі: “Ваша пярвічная арганізацыя ўваходзіць у склад вялікай прафсаюзнай сям’і. Толькі ў Карэліцкім раёне ў галіне АПК нас – 3917 прадстаўнікоў розных пакаленняў, ад моладзі да людзей пенсійнага ўзросту. Нашы актывісты – гэта граматныя, актыўныя і не абыякавыя да спраў іншых прафесіяналы сваёй справы. Таму ўпэўнена, што і далей мы будзем разам працаваць эфектыўна і плённа, а дапамогуць нам у гэтым паразуменне, давер і павага”.


Завяршылася канферэнцыя выбарамі прафсаюзнага камітэта, куды ўвайшлі Таццяна Гурына, Валерый Міхей, Алена Біюць, Ніна Буліновіч і Аляксандр Рабко, а таксама рэвізійнай камісіі ў складзе Алены Чачотка, Наталлі Вінаградавай і Юліі Ліхута. Старшынёй прафсаюзнага камітэта абралі Таццяну Гурыну. Ёй жа калектыў даручыў стаць дэлегатам на дзявятай раённай справаздачна-выбарчай канферэнцыі і ўвайсці ў склад раённага камітэта прафсаюзаў АПК.


Справаздачна-выбарчая канферэнцыя ў ліцэі мела станоўчыя вынікі і заклала добры падмурак для належнай прафсаюзнай працы ў калектыве ўстановы на наступныя пяць гадоў.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прафсаюзным жыцці Карэліччыны 2019 год надзвычай важны і адказны. У першую чаргу, гэта звязана са справаздачна-выбарчай кампаніяй ва ўсіх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика