«Адчуць сябе беларусам». Віцяблян запрашаюць напісаць дыктоўку на роднай мове. 21.by

«Адчуць сябе беларусам». Віцяблян запрашаюць напісаць дыктоўку на роднай мове

20.02.2019 08:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэгіянальная арганізацыя ТБМ запрашае 21 лютага ў абласную бібліятэку ўсіх ахвотных адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. У праграме — літаратурна-музычна свята і напісанне дыктоўкі, піша «Витебский курьер».

— Дзень роднай мовы — свята для кожнага, незалежна ад таго, якія ён мае адукацыю, палітычныя погляды ці культурныя перавагі, — лічыць старшыня абласной арганізацыі ТБМ Юрый Бабіч. — У гэты дзень у многіх краінах свету ўсе, хто лічыць сваю мову роднай, збіраюцца разам, каб напісаць агульнанацыянальную дыктоўку. У чарговы раз 21 лютага праверыць свае веды могуць і беларусы. І гэта абавязкова трэба зрабіць: такая акцыя — своеасаблівы элемент яднання нацыі, тое, што дазваляе кожнаму адчуць сябе беларусам і часцінкай вялікага этнасу з вялікай гісторыяй.

Пасля напісання дыктоўкі адразу на месцы яе можна будзе праверыць і ацаніць узровень сваіх ведаў.

Пачатак імпрэзы ў абласной бібліятэцы — у 17.00. Аднак, калі нехта будзе спазняцца, можна прыйсці і крыху пазней — дыктаваць тэкст пачнуць прыкладна ў 17.30, пасля літаратурна-музычнай часткі свята.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак імпрэзы ў абласной бібліятэцы - у 17.00. Аднак, калі нехта будзе спазняцца, можна прыйсці і крыху пазней - дыктаваць тэкст пачнуць прыкладна ў 17.30, пасля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика